Сяргей Сцяпанавіч Лінг
Сяргей Сцяпанавіч Лінг | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Папярэднік | Аляксандр Мікалаевіч Сычоў | ||||||
Пераемнік | Валерый Іосіфавіч Варанецкі | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Папярэднік | Міхаіл Чыгір | ||||||
Пераемнік | Уладзімір Ярмошын | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Мікалай Сухій | ||||||
Пераемнік | Альфонс Тышкевіч | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
7 мая 1937 (75 гадоў) Мінск, БССР |
||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітык, аграном, дыпламат | ||||||
Узнагароды |
Сяргей Сцяпанавіч Лінг (7 мая 1937, Мінск) — старшыня Мінскага аблвыканкама (1982—1986), сталы прадстаўнік Беларусі пры ААН (11 жніўня 2000—16 кастрычніка 2002).
Біяграфія
Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1960), Вышэйшую партыйнай школу пры ЦК КПСС (1976).
Першыя дзесяць гадоў працоўнай дзейнасіці былі непасрэдна звязаныя з сельскай гаспадаркай. Працаваў аграномам, галоўным аграномам, начальнікам шэрагу раённых кіраванняў сельскай гаспадаркі.
З 1971 г. знаходзіўся на савецкай і партыйнай працы, займаў шэраг кіраўнічых пасад, быў сакратаром Мінскага абкама КПБ, сакратаром ЦК КПБ, міністрам эканомікі. Член ЦК (1986—1990), Бюро ЦК КПБ (1990—1991).
Пасля ўводзін паста прэзідэнта быў прызначаны намеснікам прэм'ер-міністра, а затым (18 лістапада 1996 года, пасля адстаўкі прэм'ер-міністра Міхаіла Чыгіра), выканаўцам абавязкаў прэм'ер-міністра. Пасля адстаўкі з паста прэм'ер-міністра прызначаны сталым прадстаўніком Беларусі пры ААН. 16 кастрычніка 2002 г. вызвалены ад пасады сталага прадстаўніка Беларусі пры ААН «па ўласным жаданні ў сувязі з станам здароўя яго жонкі».
Жанаты. Мае двух дочак і сына.
Кар'ера
Працаваў аграномам у Капыльскім, Салігорскім і Любанскім раёнах Мінскай вобласці, намеснікам начальніка Любанскага, начальнікам Салігорскага раённых вытворчых калгасна-саўгасных кіраванняў сельскай гаспадаркі, старшынёй Слуцкага райвыканкама (1960—1972).
- У 1972-1982 гг. — першы сакратар Смалявіцкага райкама КПБ, загадчык сельскагаспадарчым аддзелам, сакратаром Мінскага абкама КПБ.
- У 1982—1986 гг. — першы намеснік старшыні, старшыня Мінскага аблвыканкама.
- У 1986 г. узначаліў Дзяржкамітэт БССР па коштах.
- У 1991 г. прызначаны старшынёй Дзяржаўнага Камітэта Рэспублікі Беларусь па эканоміцы і планаванню, міністрам эканомікі.
- У 1991—1994 гг. працаваў намеснікам Старшыні Рады Міністраў.
- 22 ліпеня 1994 г. пасля ўводзін паста прэзідэнта і абранні новага складу ўрада ўказам № 4 быў прызначаны намеснікам прэм'ер-міністра Міхаіла Чыгіра.
- 18 лістапада 1996 г. пасья адстаўкі прэм'ер-міністра Міхаіла Чыгіра, указам прэзідэнта № 475 быў прызначаны выканаўцам абавязкаў прэм'ер-міністра.
- 19 лютага 1997 г. прымае пост прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь.
- 18 лютага 2000 г. Аляксандр Лукашэнка прыняў адстаўку прэм'ер-міністра Сяргея Лінга і падпісаў указ N 77 з незвычайнай назвай «Аб Ярмошыне У. В.»
- 11 жніўня 2000 г. указам прэзідэнта № 439 прызначаны сталым прадстаўніком Беларусі пры ААН.
- 22 верасня 2000 г. у штаб-кватэры Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у Нью-Ёрку ўручыў даверчыя граматы генеральнаму сакратару ААН Кофі Анану.
- 16 кастрычніка 2002 г. вызвалены ад пасады сталага прадстаўніка Беларусі пры ААН.
Узнагароды
Узнагароджаны ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, радам медаляў, Ганаровымі граматамі Вярхоўнай Рады БССР.
Спасылкі
- Члены КПСС
- Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
- Выпускнікі Вышэйшай партыйнай школы пры ЦК КПСС
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
- Асобы
- Нарадзіліся 7 мая
- Нарадзіліся ў 1937 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Пастаянныя прадстаўнікі Беларусі пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый
- Постаці беларускай аграноміі
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР
- Постаці беларускай палітыкі
- Прэм'ер-міністры Рэспублікі Беларусь
- Старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта
- Пастаянныя прадстаўнікі Беларусі пры ААН