Мікалай Андрэевіч Сухій
Мікалай Андрэевіч Сухій | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Аляксандр Аксёнаў Уладзімір Бровікаў |
||||||
Папярэднік | Альфонс Тышкевіч | ||||||
Пераемнік | Сяргей Лінг | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
30 красавіка 1922 ці 30 мая 1922 |
||||||
Смерць | 17 лютага 2016 (93 гады) | ||||||
Бацька | Андрэй Мікалаевіч Сухі | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды |
Мікалай Андрэевіч Сухій (30 красавіка 1922 г., в. Княгінін, Вілейскі павет, Польская Рэспубліка — 17 лютага 2016) — беларускі палітычны і дзяржаўны дзеяч, старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта (1975—1983). Герой Сацыялістычнай Працы (1966).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 30 красавіка 1922 года ў в. Княгінін Вілейскага павета Польскай Рэспублікі (цяпер — Мядзельскі раён Мінскай вобласці).
У 1941—1942 гады — чорнарабочы, сяло Васкрасенск Саратаўскай вобласці, у 1942—1944 — шафёр завода «Камуніст», г. Маркс Саратаўскай вобласці, у 1944 годзе — шафёр райкама партыі, у 1944—1947 — шафёр, камсорг батальёна 4-га асобнага аўтатранспартнага батальёна 1-й Мазырскай Чырванасцяжнай дывізіі марской пяхоты Балтыйскага флоту.
У 1947—1948 — старшыня райплана (г. Вілейка Маладзечанскай вобласці), у 1948—1949 — намеснік старшыні Вілейскага райвыканкама Маладзечанскай вобласці.
Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (1953). У 1953—1956 — старшыня калгаса імя Чапаева Заслаўскага раёна Мінскай вобласці. У 1956—1958 — аспірант Інстытута эканомікі Акадэміі навук БССР.
У 1958—1959 — інструктар сельскагаспадарчага аддзела Мінскага абкама КП Беларусі. У 1959—1962 — старшыня выканкама Капыльскага раённага Савета дэпутатаў працоўных. У 1962 — першы сакратар Капыльскага райкама КП Беларусі. У 1962—1966 — начальнік Капыльскага раённага вытворчага ўпраўлення сельскай гаспадаркі. У 1966—1969 — першы сакратар Салігорскага райкама КП Беларусі.
У 1969—1970 — начальнік Мінскага абласнога ўпраўлення сельскай гаспадаркі. У 1970—1975 — загадчык сельскагаспадарчага аддзела ЦК КП Беларусі.
У 1975—1983 — старшыня выканкама Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў.
Член ЦК КПБ (1971—1981), дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1971—1981).
Памёр 17 лютага 2016 года.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Герой Сацыялістычнай Працы (1966)[1]
- Ордэн Леніна (1966)
- Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1973)
- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1976)
- Ордэн Дружбы народаў (1982)
Зноскі
- ↑ Афіцыйны сайт Мядзельскага райвыканкама(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 кастрычніка 2020. Праверана 20 чэрвеня 2016.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Его года — его богатство. Мінская праўда 28 красавіка 2012 г. Архівавана 12 жніўня 2016.
- Герои Социалистического Труда. Афіцыйны сайт Мядзельскага райвыканкама Архівавана 9 кастрычніка 2020.
- Нарадзіліся 30 красавіка
- Нарадзіліся ў 1922 годзе
- Нарадзіліся 30 мая
- Нарадзіліся ў Вілейскім павеце (1920—1940)
- Памерлі 17 лютага
- Памерлі ў 2016 годзе
- Члены КПСС
- Выпускнікі БДЭУ
- Героі Сацыялістычнай Працы
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Дружбы народаў
- Асобы
- Старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта
- Старшыні калгасаў
- Члены ЦК КПБ
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 8-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 9-га склікання
- Першыя сакратары райкамаў КПБ
- Старшыні Капыльскага раённага выканаўчага камітэта
- Нарадзіліся ў Мядзельскім раёне