Сяргей Уладзіміравіч Гунь
Сяргей Уладзіміравіч Гунь | |
---|---|
Род дзейнасці | прадпрымальнік, палітычны вязень |
Дата нараджэння | 5 чэрвеня 1980 (44 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар |
Сяргей Уладзіміравіч Гунь (нар. 5 чэрвеня 1980) — заснавальнік і былы дырэктар івэнт-агенцтва «KRONA», стваральнік праекту vypusknik.by. Палітычны зняволены, абвінавачаны падчас пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Гомелі, дзе скончыў каледж музычнага мастацтва ім. Сакалоўскага. Сяргей сур’ёзна займаўся спортам, планаваў паступаць на факультэт фізічнай культуры, але перамагло жаданне займацца музыкай, таму ён стаў студэнтам Універсітэта культуры, дзе навучаўся з 2000 па 2005 год на факультэце музычнага мастацтва, падчас навучання актыўна ўдзельнічаў у гульнях КВЗ. Пазней дадаткова скончыў БДЭУ па спецыяльнасці «Міжнародны менеджмент».
Стваральнік праекту vypusknik.by, пазней заснавальнік і дырэктар івэнт-агенцтва «KRONA» (з 2012). Пасля падзей 2020 году кардынальна змяніў сваё жыцьцё, пераехаў жыць у вёску, дзе займаўся развядзенем курэй[2].
Мае малога сына Емельяна.
Палітычны пераслед
[правіць | правіць зыходнік]Да свайго крымінальнага пераследу некалькі разоў затрымліваўся ў межах адміністрацыйных спраў. 12 кастрычніка 2020 быў выцягнуты з сваёй машыны і моцна збіты супрацоўнікамі міліцыі, якія да гэтага спынілі яго машыну і разбілі шыбу за тое, што Сяргей здымаў супрацоўнікаў на відэа. Праз збіццё страціў прытомнасць, апрытомнеў ужо ў РАУСе, адкуль быў шпіталізаваны ў бальніцу, дзе яму зафіксафалі шматлікія гематомы і траўмы галавы[3].
Таксама Сяргея затрымлівалі ў лютым 2021 года, тады ў знак пратэсту ён некалькі дзён трымаў сухую галадоўку, у выніку суда атрымаў штраф і выйшаў на волю.
У межах крымінальнай справы Сяргей Гунь быў затрыманы на сваім лецішчы 3 чэрвеня 2022, у ІЧУ ён зноў абвяшчаў сухую галадоўку, якую пратрымаў 4 дні. Яму было выстаўлена абвінавачванне па арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак).
8 чэрвеня 2022 шэрагам беларускіх праваабарончых арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларускі Хельсінкскі камітэт і Беларуская асацыяцыя журналістаў, Сяргей Гунь быў прызнаны палітычным зняволеным[4].
У сярэдзіне ліпеня 2022 быў пераведзены ў СІЗА на Валадарскага.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Асобы
- Нарадзіліся 5 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1980 годзе
- Нарадзіліся ў Гомелі
- Выпускнікі Гомельскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў імя Н. Ф. Сакалоўскага
- Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў
- Палітвязні Беларусі
- Асобы, прызнаныя палітычнымі зняволенымі праваабарончым цэнтрам «Вясна»