Перайсці да зместу

Сяргей Уладзіміравіч Ермаліцкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяргей Уладзіміравіч Ермаліцкі
Сцяг Старшыня Гомельскага раённага выканаўчага камітэта
верасень 2020 — сакавік 2023
Прэзідэнт Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка
Кіраўнік урада Раман Аляксандравіч Галоўчанка
Папярэднік Алена Іванаўна Алексіна
Пераемнік Дзмітрый Іванавіч Козел

Нараджэнне 1970[1]
Адукацыя Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія
Акадэмія Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь
Месца працы
Ваенная служба
Званне
Палкоўнік
Палкоўнік

Сяргей Уладзіміравіч Ермаліцкі (нар. 1970, Сычыкі, Крычаўскі раён, Магілёўская вобласць, БССР, СССР) — беларускі вайсковы і дзяржаўны дзеяч. З 2023 года старшыня Круглянскага раённага выканаўчага камітэта.

Скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію і Акадэмію Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

Працоўную дзейнасць пачаў галоўным аграномам калгаса імя Фрунзе Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці. З 1993 па 2010 гады працаваў на розных пасадах у папраўчай калоніі № 17: начальнікам атрада, оперупаўнаважаным, старшым оперупаўнаважаным, начальнікам аператыўнага аддзела, намеснікам начальніка калоніі. У 2010—2015 гадах узначальваў ПК № 17.

У 2015 годзе прызначаны начальнікам упраўлення Дэпартамента выканання пакаранняў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь па Гомельскай вобласці[2].

У верасні 2020 года прызначаны старшынёй Гомельскага раённага выканаўчага камітэта, а ў сакавіку 2023 года пераведзены на пасаду старшыні Круглянскага раённага выканаўчага камітэта[3].

10 кастрычніка 2011 года быў унесены ў Чорны спіс Еўрасаюза «за бесчалавечнае абыходжанне з асуджаным экс-кандыдатам у прэзідэнты Мікалаем Статкевічам і іншымі зняволенымі»[4].

Зноскі