Сяргей Усеваладавіч Краўчанка
| Сяргей Усеваладавіч Краўчанка | |
|---|---|
| |
| Дата нараджэння | 13 мая 1949 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 30 чэрвеня 2014 (65 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Адукацыя | |
| Прафесія | тэатральны акцёр |
| Тэатр | |
| Член у | |
Сярге́й Усе́валадавіч Кра́ўчанка (13 мая 1949, Мінск — 30 чэрвеня 2014, Мінск) — беларускі акцёр. Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь (2001). Акцёр Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 13 мая 1949 года ў Мінску. У 1971 годзе скончыў тэатральны факультэт Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута па спецыяльнасці «Акцёр драмы і кіно» (курс У. А. Маланкіна). Працаваў у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы з 1971 па 2014 год[1].
Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1973 года.
Памёр 30 чэрвеня 2014 года ў Мінску. Пахаваны на Усходніх могілках[2].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Сярод найлепшых роляў Краўчанкі: Федзя («Стары Новы Год» М. Рошчына), Пецька («Характары» В. Шукшына), Данілка («Раскіданае гняздо» Я. Купалы), Драгун («Парог» А. Дударава), Арнольд («Шрамы» Я. Шабана), Люнгстран («Жанчына з мора» Г. Ібсена), Машу («Месье Амількар, альбо Чалавек, які плаціць» І.Жаміяка), Бачана («Закон вечнасці» Н. Думбадзэ), Гайдук («Ідылія» В. Дуніна-Марцінкевіча), Захар («Апошні шанц» В. Быкава), Мядзведзенка («Чайка» А. Чэхава), Карыцын («Жыццё Карыцына» А. Паповай), Парадаксаліст («З нагоды мокрага снегу» Ф. Дастаеўскага), Нешчасліўцаў («Лес» А. Астроўскага), Дамаш («Князь Вітаўт» А. Дударава), Тэзей («Сон у чарадзейную ноч пасярэдзіне лета» У. Шэкспіра), Растанёў («Вечны Фама» У. Бутрамеева паводле Ф. Дастаеўскага), Монс / Нільс Юленшэрн («Эрык XIV» А. Стрындберга), Дункан («Макбет» У. Шэкспіра), Панталоне дэі Бізаньёзі («Слуга двух гаспадароў» К. Гальдоні), Бацька («Прыгоды Заранкі і Янкі» В. Бяловай).
Зноскі
- ↑ Краўчанка Сяргей Усеваладавіч. kupalauski.by. — архіваваная версія. Архівавана з першакрыніцы 13 лістапада 2013.
- ↑ Сяргея Краўчанку пахаваюць 2 ліпеня на Усходніх могілках Мінску. Радыё Свабода (1 ліпеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 11 студзеня 2016. Праверана 11 студзеня 2016.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Валянціна Аксак. Вянок памяці: Сяргей Краўчанка. Радыё Свабода (30 чэрвеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 11 студзеня 2016. Праверана 11 студзеня 2016.
- Нарадзіліся 13 мая
- Нарадзіліся ў 1949 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Памерлі 30 чэрвеня
- Памерлі ў 2014 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
- Выпускнікі тэатральнага факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў
- Постаці Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы
- Члены Беларускага саюза тэатральных дзеячаў
- Асобы
- Акцёры паводле алфавіта
- Акцёры Беларусі
- Акцёры СССР
- Акцёры XX стагоддзя
- Акцёры XXI стагоддзя
