Ся (дынастыя)
Гістарычная дзяржава | |
Ся | |
---|---|
夏 | |
|
|
Сталіца | |
Мова(ы) | кітайская мова |
Грашовая адзінка | Cypraea[d] |
Форма кіравання | манархія |
Дынастыя | Ся |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дынастыя Ся (кіт.: 夏朝) — легендарная старажытная дзяржава на тэрыторыі паўночнага Кітая, якая магла існаваць у канцы 3 тысячагоддзя да н. э. — сярэдзіна 2 тысячагоддзя да н. э.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Звесткі пра дынастыю Ся дайшлі дзякуючы кітайскай літаратуры III — I стст. да н. э., у тым ліку дзякуючы рукапісам Сымы Цаня. Згодна традыцыйнай кітайскай храналогіі, 17 манархаў-ванаў, прадстаўнікоў дынастыі, кіравалі прыкладна 400 гадоў дзесьці ў прамежку 3 тысячагоддзя да н. э. — сярэдзіна 2 тысячагоддзя да н. э. Сучасныя даследчыкі атаясняюць дзяржаву дынастыі Ся з археалагічнай культурай Эрлітоу.
Падзеі
[правіць | правіць зыходнік]Фарміраванне дзяржавы дынастыі Ся звязваюць з племем хуася (кіт.: 華夏, літаральна «прыгожыя вялікія людзі» або «вялікія людзі ў каляровай вопратцы»), якія насялялі рэчышча Хуанхэ і традыцыйна разглядаюцца як прамыя продкі сучасных кітайцаў. Вялікі Юй, прадстаўнік хуася, утаймаваў сусветны патоп і кіраваў апошнія гады свайго жыцця як імператар. Заснавальнікам дынастыі Ся лічыцца яго сын Цы.
Першыя ваны вялі актыўную ваенную палітыку ў дачыненні да суседзей. Аднак гэта прывяло да збяднення насельніцтва і згубы даверу ў дачыненні да нашчадкаў Вялікага Юя. Пяты ван Сян быў забіты па загаду свайго вайскавода Хань Чжо. Яго цяжарная ўдава здолела выратавацца і нарадзіла сына Шаа Кана. Калі Хань Чжо даведаўся пра яго існаванне, Шаа Кан быў вымушаны збегчы ў паўночнае племя, дзе ўзяў шлюб з дачкой мясцовага валадара і, галоўнае, атрымаў у падарунак вялікі надзел зямлі з падданымі. Тут ён вучыўся кіраванню гаспадаркай і людзьмі. Дзякуючы падтрымцы іншых уцекачоў ён сфарміраваў сваё войска. Супраць яго выступілі сыны Хань Чжо, але былі разбіты. Сам узурпатар скончыў жыццё самагубствам. Шаа Кан узнавіў дынастыю Ся. Яму прыпісваюць стварэнне прыдворнага культу продкаў і справядлівае кіраванне.
Цзэ, апошні ван дынастыі Ся, праславіўся жорстасцю, пераследам незадаволеных і рознымі дзівацтвамі, накшталт стварэння возера з віна, катаннямі на шыях прыдворных, сексуальнымі і алкагольнымі злоўжываннямі. Яго кіраванне было саслаблена прыроднымі катастрофамі. У выніку Цзэ быў зрынуты намеснікам Танам, што заснаваў новую дынастыю Шан.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ся // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 332. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).