Сільвестр Балтрамайціс

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сільвестр Балтрамайціс
літ.: Silvestras Baltramaitis
Дата нараджэння 21 кастрычніка (2 лістапада) 1841
Месца нараджэння
Дата смерці 1918[1][2]
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці бібліяграфазнаўства, этнограф
Навуковая сфера Бібліяграфія
Месца працы Пецярбургская публічная бібліятэка

Сільвестр Балтрама́йціс (21 кастрычніка 1841, Манкішкяй(літ.) бел., Радзівілішкаўскі раён — 1918 (?)) — літоўскі і беларускі бібліёграф[3].

У 1869—1918 працаваў у Пецярбургскай публічнай бібліятэцы, дзе рыхтаваў бібліяграфічныя выданні. Асноўная праца Балтрамайціса — «Зборнік бібліяграфічных матэрыялаў для геаграфіі, гісторыі, гісторыі права, статыстыкі і этнаграфіі Літвы. З дадаткам спісу літоўскіх і старажытнарускіх кніг з 1533 па 1903» (2-е выд., Спб., 1904)[3]. Першае выданне (1891) ахоплівала перыяд з 1553 да 1891, другое з 1553 да 1903[4].

Лічыў цэнтральныя і заходнія землі Беларусі гістарычнай Літвой. Таму ў «Зборнік…» улучаныя гістарычна-этнаграфічныя нарысы пра беларускія гарады і ласелішчы, у тым ліку пра Мінск, літаратура пра народныя промыслы, беларускія старажытнасці, старадрукі і іншае.

Амаль палова зборніка — спіс кніг па беларусазнаўству (Я. Чачота, П. В. Баброўскі, А. Г. Кіркора, Я. П. Тышкевіча, К. П. Тышкевіча, У. Сыракомлі, Я. Ф. Карскага, М. В. Каяловіча, П. М. Шпілеўскага, М. К. Любаўскага, А. П. Сапунова, М. В. Без-Карніловіча, П. М. Жуковіча, П. В. Шэйна, А. М. Семянтоўскага-Курыла, М. Янчука і іншых)[3][4].

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France Silʹvestr Osipovič Baltramajtis // data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011.
  2. Silvestras Baltramaitis // NUKAT — 2002.
  3. 3,0 3,1 3,2 Балтрамайтис Сильвестр // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 38. — 737 с.
  4. 4,0 4,1 Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]