Сімфонія № 9 (Бетховен)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сімфонія № 9
Beethoven Ninth Symphony.png
Кампазітар
Танальнасць D minor[d]
Форма сімфонія
Сачыненне opus 125
Час і месца сачынення 1824[1]
Першае выкананне 7 мая 1824
Першая публікацыя 1826[1]
Інструменты
сімфанічны аркестр і хор
Часткі
Commons-logo.svg Сімфонія № 9 на Вікісховішчы

Сімфонія № 9 Рэ мінор, Op. 125 — апошняя сімфонія Людвіга ван Бетховена (1824). Яна ўключае ў сябе частку Ode an die FreudeОды да радасці»), паэмы Фрыдрыха Шылера, тэкст якой выконваецца салістамі і хорам у апошняй частцы. Гэта першы ўзор, калі буйны кампазітар выкарыстаў у сімфоніі чалавечы голас у адным шэрагу з інструментамі.

Чацвёртая частка сімфоніі — «Ода да радасці» — выкарыстоўваецца як Гімн Еўрасаюза (аранжыроўка Герберта фон Караян).

Упершыню сімфонія была апублікаваная з назвай, якая гучыць на нямецкай мове як Sinfonie mit Schlusschor über Schillers Ode «An die Freude» für großes Orchester, 4 Solo und 4 Chorstimmen componiert und seiner Majestät dem König von Preußen Friedrich Wilhelm III in tiefster Ehrfurcht zugeeignet von Ludwig van Beethoven, 125tes Werk; аднак, яе больш агульная, афіцыйная назва гэта Сімфонія No.. 9 у D minor, Op. 125. Таксама сімфонію называюць «Харальнай».

Дзявятая сімфонія — адзін з найбольш выдатных твораў у гісторыі сусветнай музычнай культуры. Па ідэі велічы і глыбіні яе этычнага зместу, па шыраце задумы і магутнай дынаміцы музычных вобразаў Дзявятая сімфонія пераўзыходзіць усё створанае самім жа Бетховенам.

Твор адыгрывае прыкметную ролю і ў сучасным грамадстве.

Гісторыя стварэння[правіць | правіць зыходнік]

Бетховен пачаў працу над творам у 1822 годзе і праз 2 гады скончыў яго. Зрэшты, тэма другой частцы была напісана яшчэ ў 1815 годзе. Прэм’ера сімфоніі адбылася неўзабаве пасля яе завяршэння ў Вене[2]

Склад аркестра[правіць | правіць зыходнік]

Драўляныя духавыя
Флейта пікала
2 флейты
2 габоя
2 кларнета (B)
2 фагота
Контрафагот (толькі ў чацвёртай частцы)
Медныя духавыя
4 валторны (D, B-basso, B, Es)
2 трубы (D, B)
3 трамбона
Ударныя
Літаўры
Трохкутнік
Талеркі
Вялікі барабан
Струнныя
I і II скрыпкі
Альты
Віяланчэлі
Кантрабасы
Вакальныя партыі
Сапрана (сола)
Кантральта (сола)
Тэнар (сола)
Барытон (сола)
Змешаны хор

Часткі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Allegro ma non troppo, un poco maestoso
  2. Molto vivace
  3. Adagio molto e cantabile
  4. Presto (з хорам)

Музычныя фрагменты[правіць | правіць зыходнік]

Увага! Музычныя фрагменты ў фармаце MIDI

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Grove Music OnlineISBN 978-1-56159-263-0doi:10.1093/GMO/9781561592630.ARTICLE.40026 Праверана 13 студзеня 2019.
  2. Журнал «Великие композиторы». — 2011. — Выпуск «Бетховен».

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]