Сцяпан Іванавіч Журык
Сцяпан Іванавіч Журык | |
---|---|
Дата нараджэння | 12 (24) жніўня 1898 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 лістапада 1938 (40 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | аграном, публіцыст |
Навуковая сфера | жывёлагадоўля |
Месца працы | |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сцяпан Іванавіч Журык (12 (24) жніўня 1898, в. Крупка, Ігуменскі павет, цяпер Пухавіцкі раён — 25 лістапада 1938) — дзеяч беларускага маладзёжнага руху, вучоны ў галіне жывёлагадоўлі, аграном, публіцыст. Член-карэспандэнт Інбелкульта (1925), прафесар (1930)[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вучыўся ў Мар’іна-Горскім вучылішчы[2]. У 1917 годзе член рэвалюцыйнага камітэта навучэнцаў вучылішча[1].
У 1919—1920 гадах працаваў у Наркамаце земляробства Літ-Бел ССР. У 1919—1921 гадах старшыня Беларускай секцыі студэнтаў Горацкага сельскагаспадарчага інстытута; скончыў інстытут у 1924 годзе. На пачатку 1920-х гадоў адзін з ідэолагаў беларускага маладзёжнага і студэнцкага нацыянальнага руху; па гэтай тэме выступаў у друку[2].
З 1925 года асістэнт Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі; член-карэспандэнт Інбелкульта[2].
З 1928 года дырэктар доследнай станцыі па свінагадоўлі ў Малой Сляпянцы пад Менскам[1]. З 1930 года прафесар[2]. У 1931—1933 гадах прафесар кафедры і дырэктар Беларускага дзяржаўнага інстытута свінагадоўлі[1].
Арыштаваны ДПУ БССР 11 студзеня 1933 года. Паводле пастановы Калегіі АДПУ СССР ад 9 ліпеня 1933 года накіраваны ў лагеры. Паўторна асуджаны 2 лістапада 1938 года[2]. Памёр у зняволенні[2] ў Сібіры[1]. Па першым прысудзе рэабілітаваны Ваенным трыбуналам Беларускай ваеннай акругі[1] 21 жніўня 1956 года, па другім — Ваенным трыбуналам Сібірскай ваеннай акругі[1] 12 мая 1965 года[2].
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар навук даследаванняў па заатэхніцы, механізацыі працы на фермах[1].
Творы
[правіць | правіць зыходнік]- Культурна-асветная праца Беларускае Секцыі студэнтаў Горацкага сельскагаспадарчага інстытуту // Савецкая Беларусь. 1921,19 чэрв.;
- Халоднае сіласаванне. Мн., 1928,
- Пытанні бэконізацыі ў БССР. Мн., 1930.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Журык Сцяпан Іванавіч // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.
- Васілеўскі Ю. Журык Сцяпан Іванавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — 527 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
- Нарадзіліся 24 жніўня
- Нарадзіліся ў 1898 годзе
- Нарадзіліся ў Ігуменскім павеце
- Памерлі 25 лістапада
- Памерлі ў 1938 годзе
- Памерлі ў СССР
- Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
- Супрацоўнікі Інстытута беларускай культуры
- Прафесары
- Выпускнікі Мар’інагорскага сельскагаспадарчага тэхнікума імя У. Е. Лабанка
- Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Пухавіцкім раёне
- Рэпрэсаваныя ў БССР
- Пасмяротна рэабілітаваныя ў СССР
- Аграномы СССР
- Аграномы Беларусі
- Публіцысты СССР
- Публіцысты Беларусі