Святлана Леанідаўна Абрамовіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з С. Л. Абрамовіч)
Святлана Леанідаўна Абрамовіч
Дата нараджэння 9 красавіка 1954(1954-04-09) (69 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці мастачка
Жанр габелен і батык
Вучоба
Уплыў Павел Васілевіч Масленікаў і Ангеліна Пятроўна Бельцюкова
Член у
Габелен «Прарастанне». 2000

Святлана Леанідаўна Абрамовіч (нар. 9 красавіка 1954, г. Рэчыца) — беларуская мастачка.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла ў 1970 годзе Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Вучылася ў П. Масленікава і А. Бельцюковай. Удзельніца мастацкіх выставак з 1977 года[1].

Член Беларускага саюза мастакоў з 1993 года. Жыве ў г. Мінску[1].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Працуе ў дэкаратыўна-прыкладным мастацтве (габелен, батык), а таксама ў галіне мастацкай распрацоўкі інтэр'ераў, жывапісе, акварэлі. Стварае касцюмы для аматарскіх калектываў. Сярод твораў: габелены «Музы» ў Салігорскім музычным вучылішчы[1] (1988[2]), «Купалле на Палессі» ў Мазырскім музычна-педагагічным вучылішчы (у сааўтарстве), «Трывожны кліч» у рэстаране «Беларусь» (Брэст)[1], «Прарастанне» (2000), «Вытокі» (2002), дамавік «Балака» (2005), дамавік «Гарэза» (2007), «Далеч» (2008); батыкі «Світанак» (1982), «Песня» (1983), «Мая Радзіма» (1985)[2], «Колас»[1], «Поры года» (1986), «Музы» (1988); жывапісныя палотны «Думы на Сянежы» (1991), «Сустрэча з Гурзуфам» (1992), «Тупік» (1993), «Ніць Арыядны» (1994), «Настальгія» (1995); акварэлі «Па той бок» (1996), «Кветкі познія» (1997) і інш[2].

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі, Рэчыцкім краязнаўчым музеі, фондах БСМ[1].

Зноскі

  1. а б в г д е Абрамовіч Святлана Леанідаўна // Беларускі саюз мастакоў: энцыклапедычны даведнік / складальнік Б. А. Крэпак. — Мінск, 1998.
  2. а б в Абрамович Светлана Леонидовна // Рэгіёны Беларусі: энцыклапедыя. У 7 т. = Регионы Беларуси: энциклопедия. В 7 т. (руск.) / Т. В. Белова (гл. ред.). — Мн.: БелЭн, 2012. — Т. 3. Гомельская область. В 2 кн. Книга 1. Aбрамов — Липово. — 398 с. — 2 500 экз. — ISBN 978-985-11-0617-8.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Абрамович Светлана Леонидовна // Рэгіёны Беларусі: энцыклапедыя. У 7 т. = Регионы Беларуси: энциклопедия. В 7 т. (руск.) / Т. В. Белова (гл. ред.). — Мн.: БелЭн, 2012. — Т. 3. Гомельская область. В 2 кн. Книга 1. Aбрамов — Липово. — 398 с. — 2 500 экз. — ISBN 978-985-11-0617-8.
  • Абрамовіч Святлана Леанідаўна // Беларускі саюз мастакоў: энцыклапедычны даведнік / складальнік Б. А. Крэпак. — Мінск, 1998.