Перайсці да зместу

Таварыства аматараў расійскай славеснасці

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Таварыства аматараў расійскай славеснасці
Краіна
Тып арганізацыі літаратурнае таварыства[d] і навуковае таварыства[d]
Заснаванне
Дата заснавання 1811
Галіна вышэйшая адукацыя
olrs.ru (руск.)

Тавары́ства амата́раў расі́йскай славе́снасці[1] (руск.: Общество любителей российской словесности) — літаратурна-навуковае таварыства, якое дзейнічала пры Маскоўскім універсітэце ў 1811—1930 гадах (з перапынкам у 1837—1858 гадах) і з 1992 года.

Таварыства было створана прафесараў Маскоўскага ўніверсітэта А. А. Пракаповіча-Антонаўскага (першы старшыня да 1826 года), А. Ф. Мерзлякова і іншых з мэтай «спо­соб­ст­во­вать ус­пе­хам оте­че­ст­вен­ной сло­вес­но­сти»[2]. Існавала пераважна на добрахвотныя ахвяраванні, аб’ядноўвала гісторыкаў, філолагаў, літаратараў з рознымі поглядамі, вяло выдавецкую і культурна-асветніцкую дзейнасць. У 1811—1838 гадах таварыства займалася пераважна пытаннямі мовы і тэорыі славеснасці; у 1859—1777 гадах пераважаў славянафільскі кірунак з павышанай цікавасцю да фальклору і рускай даўніны, у 1878—1909 гадах — навуковая, перш за ўсё гісторыка-літаратурная дзейнасць (у прыватнасці, стаяла ля вытокаў акадэмічнага пушкіназнаўства), якая ў 1910—1920-я гады спалучалася са спробамі прыстасавацца да новай культурнай і палітычнай рэчаіснасці[2].

Старшынямі таварыства ў розны час былі А. А. Пракаповіч-Антонаўскі (першы старшыня да 1826 года)[2], Ф. Ф. Какошкін, А. А. Пісараў, І. А. Двігубскі, М. М. Загоскін, С. Р. Строганаў, А. С. Хамякоў, М. П. Пагодзін, М. В. Качалаў, А. І. Кошалеў, І. С. Аксакаў, Ф. І. Буслаеў, С. А. Юр’еў, М. С. Ціханраваў, М. І. Старажэнка, А. М. Весялоўскі, П. Д. Бабарыкін, А. Я. Грузінскі, П. М. Сакулін.

Таварыства аматараў расійскай славеснасці праводзіла юбілеі М. М. Карамзіна (1866), А. С. Пушкіна (1899), М. В. Гогаля (1909) і іншыя, арганізоўвала выставы, збірала сродкі на адкрыццё ў Маскве помнікаў А. С. Пушкіну (1880) і М. В. Гогалю (1909)[2]. У пасяджэннях таварыства прымалі ўдзел А. К. Талстой, І. С. Тургенеў, І. А. Бунін, Ф. М. Дастаеўскі, Л. М. Талстой, В. Я. Брусаў, Ф. І. Цютчаў, А. А. Фет і іншыя. Сярод ганаровых членаў таварыства пісьменнікі Г. Р. Дзяржавін, М. М. Карамзін, Максім Горкі, М. Л. Лявонаў[2].

Сярод выданняў Таварыства аматараў расійскай славеснасці «Толковый словарь живого великорусского языка» У. І. Даля, «Песни, собранные П. В. Киреевским», «Беседы в Обществе любителей Российской словесности», альбомы і каталогі выставак, зборнікі.

  1. БелЭн 2002.
  2. а б в г д Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—2017.