Таджыкі Беларусі
Таджыкі Беларусі — дыяспара таджыкаў у Рэспубліцы Беларусь, налічвае больш за 1000 чалавек. Пры падтрымцы Пасольства Рэспублікі Таджыкістан у Рэспублікі Беларусь 22 лістапада 2011 года ў Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь было афіцыйна зарэгістравана Міжнароднае грамадскае аб'яднанне таджыкаў «Саманіён». На 2017 год у рамках МГАТ «Саманіён» створана і функцыянуе грамадскае аб'яднанне таджыкскіх жанчын «Махфілі бануван» і таджыкскіх студэнтаў, якія навучаюцца ў Рэспубліцы Беларусь.
Дзейнасць МГАТ «Саманіён» у Рэспубліцы Беларусь пераважна арыентавана на захаванне самабытнасці таджыкскага народа, яго культуры, звычаяў і традыцый, а таксама азнаямленне беларусаў з таджыкскай мовай і культурай.
Таджыкская дыяспара з'яўляецца ўдзельнікам розных мерапрыемстваў, якія праводзяцца Пасольствам Рэспублікі Таджыкістан у Рэспубліцы Беларусь.