Перайсці да зместу

Талібан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Талібы)
Талібан
Ідэалогія ісламізм[1], Pashtunwali[d][2], Deobandi[d][3], religious nationalism[d], Islamic fundamentalism[d] і Jihadism[d]
Рэлігійная прыналежнасць суніты
Лідары Мухамед Амар, Akhtar Mansour[d] і Хайбатула Ахундзада
Штаб-кватэра
Актыўная ў
Сфарміравана 1994
Колькасць членаў 70 000[4]
Сайт alemarahenglish.af

Ісламскі рух «Талібан» (пушту: طالبان) — ісламісцкі ваенна-палітычны рух у Афганістане. Арганізацыя прызнана тэрарыстычнай некаторымі краінамі свету[5].

Назва руху паходзіць ад араб. طالب‎ («таляба»), што ў мове пушту перакладаецца як «навучэнцы», «студэнты» або «шукальнікі» і звычайна выкарыстоўваецца для абазначэння студэнтаў рэлігійных школ (медрэсэ)[5][6].

Ідэалогія руху «Талібан» вельмі кансерватыўная і засноўваецца на[6]:

  • Вахабізме — плыні ў ісламе, якое выступае за чысціню рэлігіі;
  • Дэабандызме — ісламскім руху, які паўстаў у Брытанскай Індыі;
  • Пуштунвалі — зборы законаў пуштунскіх плямёнаў.

Рух, які ўзначаліў мула Мухамед Амар, першы раз праявіў сябе ў 1994 годзе, калі група маджахедаў, на фоне хаосу і слабасці ўрада нядаўна ўтворанай Ісламскай Дзяржавы Афганістан, захапіла вёску ў наваколлях горада Кандагар[5][6].

З 1994 па 1996 год «Талібану» ўдалося ўсталяваць кантроль больш чым над 90 % афганскай тэрыторыі[5]. У той час уладу талібаў прызнавалі толькі тры дзяржавы ў свеце: Пакістан, Саудаўская Аравія і ААЭ, якія лічыліся спонсарамі руху[6].

У 2001 годзе пасля тэрактаў 11 верасня ЗША і іх саюзнікі пачалі аперацыю супраць саюзнай талібам групоўкі «Аль-Каіда», якая была адказная за гэтыя напады і хавалася на чале са сваім лідарам Усамай бін Ладэнам на афганскай тэрыторыі. У выніку да канца 2001 года талібы страцілі Кабул і іншыя найбуйнейшыя гарады і перайшлі да падпольнай узброенай барацьбы.

У 2021 годзе на фоне згортвання амерыканскай прысутнасці ў Афганістане талібы перайшлі ў маштабны наступ і да канца жніўня захапілі ўсю тэрыторыю краіны. Ісламская Рэспубліка Афганістан спыніла існаванне, на яе месцы талібы ўжо другі раз у гісторыі абвясцілі стварэнне «Ісламскага Эмірата Афганістан».

Кошалеў У. С. Талі́бы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 402. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).