Перайсці да зместу

Тамара Ільінічна Сіняўская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тамара Ільінічна Сіняўская
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 6 ліпеня 1943(1943-07-06)[1] (81 год) ці 6 жніўня 1943(1943-08-06)[2] (81 год)
Месца нараджэння
Краіна
Муж Муслім Магамаеў
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі оперная спявачка, музычны педагог, палітык, педагог
Пеўчы голас мецца-сапрана
Інструменты фартэпіяна і вакал
Жанры опера
Прэміі
прэмія Ленінскага камсамола прэмія Урада Расійскай Федэрацыі ў вобласці культуры
Узнагароды
magomaev.info/sin/index.…
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тамара Ільінічна Сіня́ўская[3] (нар.6 ліпеня 1943, Масква, СССР) — савецкая і расійская оперная спявачка (мецца-сапрана), педагог. Народная артыстка РСФСР (1976). Народная артыстка СССР (1982). Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола (1980). Удава народнага артыста СССР Мусліма Магамаева.

Займацца спевамі пачала ў ансамблі песні і танца Маскоўскага гарадскога Палаца піянераў пад кіраўніцтвам В. Локцева. У 1964 годзе скончыла Музычнае вучылішча пры Маскоўскай кансерваторыі імя П. І. Чайкоўскага, у 1970 годзе — Дзяржаўны інстытут тэатральнага мастацтва па класе спеваў у Д. Б. Бяляўскага. З 1964 па 2003 год — салістка Вялікага тэатра. Упершыню на сцэну выйшла ў ролі пажа ў оперы «Рыгалета» Д.Вердзі. У 1973—1974 гг. стажыравалася ў тэатры «Ла Скала» (Мілан).

З 2005 года — загадчык вакальнай кафедры ў ГІТІСе, прафесар. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 11 склікання з 1984 года.

Зноскі