Тамара Цімафееўна Сарокіна
Тамара Цімафееўна Сарокіна | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 студзеня 1927 (97 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | вучоная |
Навуковая сфера | псіхіятрыя |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук (1978) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Узнагароды |
Тамара Цімафееўна Саро́кіна[1] (нар. 1 студзеня 1927) — беларускі вучоны, псіхіятр, доктар медыцынскіх навук (1978), прафесар (1979).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў вёсцы Улукаўе (цяпер — Гомельскі раён Гомельскай вобласці). У 1945 годзе скончыла сярэднюю школу[2], у 1950 годзе — Мінскі медыцынскі інстытут. У 1950—1953 гадах клінічны ардынатар кафедры псіхіятрыі інстытута. У 1954—1957 гадах праходзіла навучанне ў аспірантуры і ў 1957 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю[2]. У 1957—1971 гадах асістэнт, у 1971—1973 — дацэнт, 1973—1989 — загадчык, з 1989 — прафесар кафедры псіхіятрыі. Адначасова ў 1973—1989 гадах займала пасаду галоўнага судовага псіхіятра Міністэрства аховы здароўя БССР[2].
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Т. Ц. Сарокінай належаць больш за 160 навуковых прац[2], у тым лік 3 навучальных дапаможнікаў для студэнтаў па клініка-эксперыментальных даследаваннях шызафрэніі, спадчыннай схільнасці да яе, расстройстве псіхікі ў жанчын у перыяд цяжарнасці. Сааўтар шэрагу манаграфій, аўтар навукова-папулярных брашур па праблемах псіхіятрыі.
Кіравала падрыхтоўкай 3 доктарскіх і 7 кандыдацкіх дысертацый. Член праўленняў навуковых таварыстваў неўрапатолагаў і псіхіятраў СССР, БССР і Беларусі, генетыкаў БССР, атэстацыйнай камісіі па псіхіятрыі, псіхіятрычнага савета Міністэрства аховы здароўя БССР[2]. Абіралася дэпутатам Фрунзенскага раённага Савета Мінска (1950—1953)[2].
Зноскі
- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ а б в г д е Сорокина Тамара Тимофеевна Архівавана 19 жніўня 2021. (руск.) // Сайт БДМУ
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сарокіна Тамара Цімафееўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 186. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Сарокіна Тамара Цімафееўна на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Сорокина Тамара Тимофеевна Архівавана 19 жніўня 2021. (руск.) // Сайт БДМУ