Альшанскі сельсавет (Чашніцкі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Альшанскі сельсавет
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Уваходзіць у Чашніцкі раён
Уключае 31 населены пункт
Адміністрацыйны цэнтр Альшанка
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2009) 2 446
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2
Афіцыйны сайт

Альша́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Альшанка.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Альшанскі (Вялікаальшанскі) сельсавет у складзе Чашніцкага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Вялікая Альшанка. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чашніцкім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Лепельскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў пасёлак Чырвоная Зорка[1]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Бешанковіцкага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Чашніцкага раёна. 16 жніўня 1965 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Вяжоўскага сельсавета, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Вялікая Альшанка[2]. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана частка скасаванага Пачаевіцкага сельсавета (12 населеных пунктаў: вёскі Дуброва, Дубровіцы, Дуброўкі, Закур’е, Калмакі, Лыскі, Навасёлкі, Неўгадава, Пачаевічы, Прыдвор’е, Слідцы і пасёлак Чырвоная Раніца) і частка скасаванага Акцябрскага пассавета (2 населеныя пункты: пасёлак Акцябрскі і вёска Міцькаўцы)[3]. 20 сакавіка 2009 года вёска Вялікая Альшанка атрымала статус аграгарадка і была перайменавана ў Альшанку. 27 кастрычніка 2015 года ў склад Іванскага сельсавета перададзены 4 населены пункты (Арэшанка, Асташова, Вяжоўка і Тарантова)[4].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (35 населеных пунктаў) — 2446 чалавек[5], з іх 93,0 % — беларусы, 4,9 % — рускія, 0,9 % — украінцы, 0,4 % — армяне[6].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 жніўня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 30 (1110).
  3. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области
  4. Решение Витебского областного Совета депутатов от 27 октября 2015 г. № 89 Об изменении административно-территориального устройства Чашникского района Витебской области
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года(руск.) 
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года(руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.