Тармазное выпрамяненне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Тармазное выпраменьванне)

Тармазно́е выпрамяне́нне[1] — электрамагнітнае выпрамяненне, якое ўзнікае пры рассеянні (тармажэнні) зараджаных часціц у электрычным полі.

Інтэнсіўнасць тармазнога выпрамянення паводле класічнай электрадынамікі прапарцыянальная квадрату паскарэння часціцы, якое адваротна прапарцыянальнае яе масе. Таму інтэнсіўнасць тармазнога выпрамянення электронаў у мільёны разоў большая за інтэнсіўнасць тармазнога выпрамянення пратонаў.

Спектр тармазнога выпрамянення неперарыўны і абрываецца пры найбольшай магчымай энергіі, роўнай пачатковай энергіі электрона.

Тармазное рэнтгенаўскае і гама-выпрамяненне, вылучаныя хуткімі электронамі пры іх рассеянні ў электрычным полі атамных ядраў і электронаў у рэчыве, выкарыстоўваюцца ў тэхніцы, медыцыне, у даследаваннях па біялогіі, хіміі і фізіцы.

Часам да тармазнога выпрамянення адносяць магнітатармазное выпрамяненне рэлятывісцкіх зараджаных часціц, якія рухаюцца ў макраскапічных магнітных палях паскаральнікаў (гл. сінхратроннае выпрамяненне).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]