Таццяна Аляксееўна Таякіна
Таццяна Аляксееўна Таякіна | |
---|---|
Дата нараджэння | 12 студзеня 1951 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 снежня 2023 (72 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | балерына |
Прэміі | |
Узнагароды |
Таццяна Аляксееўна Тая́кіна[1] (укр.: Тетяна Олексіївна Таякіна; 12 студзеня 1951 — 7 снежня 2023[2]) — савецкая ўкраінская балерына, педагог. Народная артыстка СССР (1980).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 12 студзеня 1951 года ў Кіеве ў сям’і кіроўцы і прадаўшчыцы крамы падпісных выданняў.[3]
Займацца танцам пачала ў Палацы піянераў у Л. Крымскай, дзякуючы парадзе якой паступіла ў Кіеўскае дзяржаўнае харэаграфічнае вучылішча, якое скончыла ў 1969 годзе па класе В. П. Мей. Сярод педагогаў у вучылішчы — А. А. Папова (класічны танец), Ф. М. Баклан (дуэтны танец), А. В. Зайцаў, А. М. Муха.
З 1969 года — у балетнай трупе Кіеўскага тэатра оперы і балета імя Т. Шаўчэнкі, дзе танцавала да 1989 года. У тэатры займалася ў Г. М. Кірылавай, свае найважнейшыя партыі рыхтавала з педагогам-рэпетытарам І. С. Сонінай.[4]
З 1969 года склаўся шматгадовы творчы танцавальны дуэт з артыстам балета В. П. Коўтунам . У 1970 годзе іх дуэт браў удзел у Міжнародным конкурсе артыстаў балета ў Варне, дзе яны сталі лаўрэатамі 3-й прэміі. У 1973 годзе атрымалі 2-ю прэмію і сярэбраны медаль Міжнароднага конкурсу артыстаў балета ў Маскве.
У 1977 годзе па запрашэнні М. М. Плісецкай удзельнічала разам з В. П. Коўтунам у IV Міжнародным фестывалі танца ў Парыжы, дзе за выкананне «Вялікага класічнага па» на музыку Д. Абера ў харэаграфіі В. І. Гзоўскага атрымала прэмію імя Ганны Паўлавай, якая ўручаецца Парыжскай акадэміяй танца.
У якасці вядучай балерыны гастралявала за мяжой.
У 1982 годзе скончыла Дзяржаўны інстытут тэатральнага мастацтва ў Маскве па спецыяльнасці «педагог-балетмайстар».
З 1989 года — мастацкі кіраўнік, у 1993—2010 гадах — дырэктар Кіеўскага харэаграфічнага вучылішча.[5]
Выкладала ў балетнай студыі Ochi International Ballet (Нагоя, Японія).
З 1996 года — член Камітэта па Дзяржаўных прэміях Украіны імя Т. Р. Шаўчэнкі.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]- Муж — Валерый Пятровіч Коўтун (1944—2005), артыст балета, балетмайстар. Народны артыст СССР (1978).
- Сын — Кірыл, танцоўшчык, выкладае ў Кіеўскім харэаграфічным вучылішчы дуэтны танец.
- Два ўнукі
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Высокае тэхнічнае майстэрства і артыстычная адоранасць дазваляюць балерыне з роўным поспехам выступаць як у класічным, так і ў сучасным рэпертуары. Яе лепшыя партыі: Адэта-Адылія («Лебядзінае возера» П. І. Чайкоўскага), Сванільда («Капелія» Л. Дэліба), Нікія («Баядэрка» Л. Мінкуса), Аўрора («Спячая прыгажуня» П. І. Чайкоўскага), Жызель («Жызель» А. Адана), Кітры («Дон Кіхот» Л. Мінкуса).
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- 3-я прэмія Міжнароднага конкурсу артыстаў балета ў Варне (1970)
- 2-я прэмія Міжнароднага конкурсу артыстаў балета і харэографаў у Маскве (1973)
- Прэмія імя Ганны Паўлавай Парыжскай акадэміі танца на IV Міжнародным фестывалі танца (Францыя, 1977)
- Народная артыстка Украінскай ССР (1977)
- Народная артыстка СССР (1980)[6]
- Прэмія Ленінскага камсамола (1977) — за высокое исполнительское мастерство
- Дзяржаўная прэмія Украінскай ССР імя Т. Р. Шаўчэнкі (1986) — за выкананне партый Дэзірэ, Аўроры ў балетным спектаклі «Спячая прыгажуня» П. І. Чайкоўскага, пастаўленым на сцэне КУГАТОБ імя Т. Р. Шаўчэнкі[7].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ Пішла з життя видатна українська балерина та педагогиня Тетяна Таякіна (укр.). Вечірній Київ (11 снежня 2023). Праверана 15 снежня 2023.
- ↑ «Куда-то ехать уже поздно» // «Газета по-українськи», 6.4.2006.
- ↑ Татьяна Таякина: «Мне помогает любовь…» Архівавана 11 жніўня 2014. // «Зеркало недели. Украина», 5 апреля 1996.
- ↑ Київське державне хореографічне училище . Архівавана з першакрыніцы 9 верасня 2014. Праверана 13 жніўня 2013.
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета СССР от 31 января 1980 года № 1500—Х «О присвоении почётного звания „Народный артист СССР“ тов. Таякиной Т. А.» // «Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик». — № 6 (2028) от 6 февраля 1980 года. — Ст.114.
- ↑ Валерий Ковтун | teatral — всё о театре! Архівавана 12 жніўня 2014 года.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Чэбан І. Л. Тая́кіна Таццяна Аляксееўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 467. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Каминский А. Л. Тая́кина Татьяна Алексеевна // Балет: энциклопедия / Гл. ред. Ю. Н. Григорович. — М.: Советская энциклопедия, 1981. — С. 510. — 623 с. — 100 000 экз. (руск.)
- Нарадзіліся 12 студзеня
- Нарадзіліся ў 1951 годзе
- Нарадзіліся ў Кіеве
- Памерлі 9 снежня
- Памерлі ў 2023 годзе
- Памерлі ў Кіеве
- Выпускнікі ДІТМа
- Лаўрэаты прэміі Ленінскага камсамола
- Народныя артысты СССР
- Народныя артысты Украінскай ССР
- Асобы
- Артысты балета паводле алфавіта
- Артысты балета СССР
- Артысты балета Украіны
- Артысты балета XX стагоддзя
- Балетныя педагогі паводле алфавіта
- Балетныя педагогі СССР
- Балетныя педагогі Украіны
- Балетныя педагогі XX стагоддзя
- Балетныя педагогі XXI стагоддзя
- Артысты балета Нацыянальнай оперы Украіны