Таццяна Савельеўна Марыненка
Таццяна Савельеўна Марыненка | |
---|---|
Псеўданім | Васілёк |
Дата нараджэння | 25 студзеня 1920 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 жніўня 1942 (22 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | партызаны |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Таццяна Савельеўна Марыне́нка (25 студзеня 1920, вёска Сухі Бор, Полацкі раён, Віцебская вобласць, БССР — 2 жніўня 1942, вёска Жарцы, Полацкі раён, Віцебская вобласць, БССР) — савецкая партызанка (партызанскі псеўданім «Васілёк»), разведчыца і сувязная партызанскай брыгады «Няўлоўныя» НКУС СССР, якая дзейнічала на часова акупаванай Трэцім рэйхам тэрыторыі БССР. Герой Савецкага Саюза (06.05.1965).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1939 годзе скончыла Полацкае педагагічнае вучылішча. Працавала настаўніцай у сярэдняй школе ў вёсцы Зялёнка Полацкага раёна.
У гады Вялікай Айчыннай вайны забяспечвала партызан звесткамі аб размяшчэнні варожых гарнізонаў, перамяшчэнні воінскіх частак праціўніка. У канцы ліпеня 1942 г. фашысты па даносе здрадніка арыштавалі Таццяну Марыненка разам з яе 14-гадовым братам Лаўрэнам і 28 аднавяскоўцамі, якія пасля допытаў былі расстраляныя. Трое сутак фашысты катавалі і 2 жніўня 1942 г. расстралялі партызанку разам з братам.
Пахаваная ў вёсцы Жарцы Полацкага раёна.
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]- На магіле Т. С. Марыненка у 1965 годзе ўстаноўлены абеліск.
- Імем Т. С. Марыненка названа вуліца ў Полацку.
- Помнік каля будынка Полацкага каледжа УА «ВДУ імя П. М. Машэрава» і мемарыяльная дошка на будынку.
- Помнік у двары школы № 8 Полацка.
- Імем Т. С. Марыненка названа Зялёнкаўская сярэдняя школа[1]
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Збор помнікаỳ гісторыі і культуры Беларусі: Віцебская вобласць. — Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя П. Броỳкі, 1985. — С. 367—368. — 496 с. — 8000 экз.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
- Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. У 5-і т. Т. 5.: Бібліяграфічны даведнік / Рэд. кал.: І. П. Шамякін і інш.. — Мн.: Гал. рэд. БелСЭ імя П. Броўкі, 1981. — Т. 5. — 720 с. — 15 000 экз. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Таццяна Савельеўна Марыненка на сайце «Героі краіны»
- Мариненко Татьяна Савельевна // Сайт Полацкага раённага выканаўчага камітэта Архівавана 5 сакавіка 2016. (руск.)