Перайсці да зместу

Зялёнкаўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Зялёнкаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Полацкі раён
Уключае 21 населены пункт
Адміністрацыйны цэнтр Зялёнка
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 809
Зялёнкаўскі сельсавет на карце
Код аўтам. нумароў 2
Афіцыйны сайт

Зялё́нкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Полацкага раёна Віцебскай вобласці Рэспублікі Беларусь. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Зялёнка.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Сястронкаўскі (Сестранецкі) сельсавет у складзе Полацкага раёна Полацкай акругі БССР. Цэнтр — фальварак Сястронкі. У 1928 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Зялёнкі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Полацкім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Сястронкі[1]. 20 мая 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Захарніцкага сельсавета (10 населеных пунктаў: Булаўкі, Вераб’і, Гендзікі, Гнілішча, Горбаткі, Жарцы, Капавішча, Коззі Горкі, Ламавіца і Маладзёжкі)[2]. 7 чэрвеня 1968 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Зялёнка, сельсавет перайменаваны ў Зялёнкаўскі[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 22 населеныя пункты[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1189 чалавек[5], з іх 84,2 % — беларусы, 12,6 % — рускія, 1,5 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года — 809 чалавек[7].

Населеныя пункты

[правіць | правіць зыходнік]

У склад сельсавета ўваходзіць 21 населены пункт:

Зноскі

  1. ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
  3. ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7 чэрвеня 1968 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1968, № 20 (1214).
  4. ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 55. — 248 с. — 10 000 экз.
  5. ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 снежня 2023. Праверана 10 снежня 2023.
  6. ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 студзеня 2016. Праверана 22 жніўня 2019.
  7. ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 ліпеня 2024. Праверана 10 снежня 2023.
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.