Таццяна Сапач
Таццяна Сапач | |
---|---|
Род дзейнасці | перакладчыца, паэтка, рэдактар |
Дата нараджэння | 26 жніўня 1962 ці 1962[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 снежня 2010 ці 2010[1] |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Муж | Сяргей Іванавіч Дубавец |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у |
Таццяна Сапач (у замужжы — Дубавец; 26.8.1962, в. Маркава, Маладзечанскі раён — 27.12.2010) — беларуская журналістка, паэтэса, удзельніца нацыянальна-культурніцкага руху 1980-х і нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пачатку ХХІ стагоддзя.
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў в. Маркава (Маладзечанскі раён).
Студэнткаю журфаку БДУ ўдзельнічала ў Беларускай майстроўні. Прыехала працаваць па размеркаванні ў Гомель, была сярод заснавальнікаў там моладзевай суполкі «Талака». Затым у Мінску на радыёстанцыі «Беларуская маладзёжная», у 1987 стварыла праграму «Альбаросіка», што хутка адгукалася на тагачасныя змены ў грамадстве і імкнулася паскараць іх.
З мужам Сяргеем Дубаўцом пераехала ў Вільню. У час змагання літоўцаў за незалежнасць выходзіла ў радыё- і тэлеэфір, заклікаючы беларусаў Літвы падтрымаць імкненне да выхаду з імперыі. Ад 1991 яна дваццаць гадоў рыхтавала беларускую тэлепраграму «Віленскі сшытак». Супрацоўнічала з Радыё Свабода і радыёстанцыяй «Балтыйскія хвалі», займлася арганізацыяй беларускіх набажэнстваў у віленскай царкве Святога Мікалая.
Загінула ў аўтакатастрофе паблізу г. Алітус, Літва. Пахаваная на радзіме ў в. Маркава.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Як заўважыў пісьменнік Уладзімір Арлоў, у напісаных ёю паэтычных творах будзённае, штохвіліннае, мімалётнае яе талент нязменна ператвараў у нябеснае й касмічнае.
Журналіст і літаратар Ян Максімюк сказаў, што зборнік «Восень» Таццяны Сапач для яго — светлы вястун абнаўлення беларускай паэзіі пасля яе савецкага перыяду, гаючы сыход у прыватнасць, у пачуццёвую інтымнасць[2].
Зноскі
- ↑ а б Czech National Authority Database Праверана 31 мая 2023.
- ↑ Ян Максімюк пра 10 кніг мінулага 30-годзьдзя Архівавана 26 жніўня 2021.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Уладзімер Арлоў. Імёны Свабоды. — 4-е выд., дап. — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2020. — 826 с.: іл. (Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе) ISBN 978-0-929849-83-6
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Асобы
- Нарадзіліся 26 жніўня
- Нарадзіліся ў 1962 годзе
- Нарадзіліся ў Маркаве (Маладзечанскі раён)
- Памерлі 27 снежня
- Памерлі ў 2010 годзе
- Памерлі ў Алітусе
- Пахаваныя ў Маладзечанскім раёне
- Выпускнікі БДУ
- Выпускнікі Інстытута журналістыкі БДУ
- Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
- Беларускамоўныя паэты
- Журналісты Беларусі
- Журналісты Літвы