Перайсці да зместу

Тачмамед Ніязмамедаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тачмамед Ніязмамедаў
Дата нараджэння 1914
Месца нараджэння
Дата смерці 14 лістапада 1943(1943-11-14)
Месца смерці
Месца пахавання
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў пяхота
Гады службы 19411943
Званне старшы сяржант
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна
Герой Туркменістана

Тачмамед Ніязмамедаў (19141943) — старшы сяржант Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944), Герой Туркменістана.

Тачмамед Ніязмамедаў нарадзіўся ў 1914 годзе ў вёсцы Джэджырс (цяпер — Гызыларбацкі этрап Балканскага велаята Туркменістана). Пасля заканчэння педвучылішча працаваў спачатку настаўнікам, затым дырэктарам у школах. У кастрычніку 1941 года Ніязмамедаў быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. З лістапада 1942 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны[1].

Да верасня 1943 года гвардыі старэйшы сяржант Тачмамед Ніязмамедаў быў памочнікам камандзіра кулямётнага ўзвода 3-га эскадрону 60-га гвардзейскага кавалерыйскага палка 16-й гвардзейскай кавалерыйскай дывізіі 7-га гвардзейскага кавалерыйскага корпуса Цэнтральнага фронту. Вызначыўся падчас бітвы за Дняпро. У ноч з 27 на 28 верасня 1943 года ўзвод Ніязмамедава пераправіўся праз Дняпро у раёне вёскі Ніўкі Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларускай ССР і прыняў актыўны ўдзел у баях за захоп і ўтрыманне плацдарма на яго заходнім беразе. 30 верасня 1943 года ў раёне вёскі Галкі таго ж раёна Ніязмамедаў на чале кулямётнага разліку адбіў нямецкую контратаку, толькі асабіста знішчыўшы каля 10 салдатаў і афіцэраў праціўніка. 14 лістапада 1943 года Ніязмамедаў загінуў у баі. Пахаваны ў вёсцы Вышамір Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці Беларусі[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 студзеня 1944 года за «ўзорнае выкананне баявога задання камандавання ў барацьбе з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» гвардыі старшы сяржант Тачмамед Ніязмамедаў пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза[2]. Таксама пасмяротна быў узнагароджаны ордэнам Леніна. Пасмяротна ўдастоены звання «Герой Туркменістана»[1].

У гонар Ніязмамедава названы вуліца ў Гызыларбаце і школа ў вёсцы Чукур Гызыларбацкага этрапа, усталяваны бюст у Гызыларбаце[1].

Зноскі

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.
  • Ахмадиев Т. Х. Башкирская гвардейская кавалерийская. Уфа, 1999.
  • Ими гордится Туркменистан. — Ашхабад, 1973.
  • Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. Минск, 1984.