Трыфан (зімовы прысвятак)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Трыфан — прысвятак беларускага народнага календара, які адзначаўся 1 (14) лютага. Святы мучанік Трыфан Апамейскі(руск.) бел. нарадзіўся ў Малой Азіі, а каля 250 года яму адсеклі галаву падчас жорсткіх ганенняў хрысціян[1].

У гэты дзень назіралі за прыродай, зоркамі: «На Трыфана зорна — вясна позняя». Гэты ж дзень — і Грамнічны бацька, бо заўтра ўжо Грамніцы. Да іх рабілі свечкі з асенняга воску. У Віцебскім і Полацкім паветах у апошнюю суботу перад Грамніцамі рыхтавалі «ахвярныя» грамнічныя свечкі са свайго воску[1].

14 лютага каталікі адзначаюць Дзень Святога Валянціна[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларускі народны каляндар / А.Ю. Лозка. – 2-е выд., перапрац. і дап. – Мн.: Полымя, 2002.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]