Турэйск (Шчучынскі раён)
Выгляд
Вёска
Турэйск
| ||||||||||||||||||||
Турэ́йск[1] (трансліт.: Turejsk, руск.: Турейск) — вёска ў Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Орлеўскага сельсавета.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У канцы 11 — пач. 12 ст. на месцы сяла ўзнікла паселішча славян. Упершыню Турыйск згадваецца ў 1253 г. у Іпацьеўскім летапісе. Паводле археалагічных даследаванняў гэта была невялікая крэпасць на славяна-літоўскім памежжы. Уверх па цячэнні Нёмана размяшчалася неўмацаванае паселішча. Горад, відавочна, уваходзіў у склад Гарадзенскага княства.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- На ўскраіне вёскі — старажытнае гарадзішча, над р. Нёман. Займае сярэдзіну выспы, выцягнутай уздоўж правага берага Нёмана. З поўдня і поўначы пляцоўка гарадзішча абмежавана крутымі схіламі, а з заходняга і ўсходняга бакоў адрэзана ад працягу грады дугападобнымі валамі. Падчас раскопак знойдзена старажытная кераміка і інш.
- Свята-Мікалаеўская царква. Пабудавана ў 1875 г. на месцы папярэдняга ўніяцкага храма.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 1. Старажытная Беларусь: Ад першапачатковага засялення да снрэдзіны XIII ст. / Рэдкал.: М.Касцюк (гал. рэд.) і інш. — Мінск: Экаперспектыва, 2007.—351 с.; іл.
- Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Шчучынскага раёна. — Мн., 2001. — 592 с., іл., 23 см. ISBN 985-11-0218-0
- Лаўрэш Леанід. Прыход у Турэйску // Лідскі Летапісец. 2018. № 2(82). С. 20-28. // на pawet.net
- Парафіяне Турэйскай царквы у 1829 г. // на pawet.net
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Турэйск (Шчучынскі раён)
- http://www.radzima.org/be/pub/1801_p/ - выява Свята-Мікалаеўскай царквы