Тыцыян Юстынавіч Табідзэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тыцыян Табідзэ
ტიციან ტაბიძე
Titsian Tabidze.jpg
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Тыцыян Юстынавіч Табідзэ
Дата нараджэння 21 сакавіка (2 красавіка) 1895
Месца нараджэння
Дата смерці 16 снежня 1937(1937-12-16) (42 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт
Кірунак Рускі сімвалізм
Жанр вершы, аповесці, паэмы, раман у вершах
Мова твораў грузінская; руская [1]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тыцыян Юстынавіч Табідзэ (груз. ტიციან ტაბიძე; 21 сакавіка (2 красавіка) 1895, сяло Чквішы, Кутаіская губерня- 16 снежня 1937) — грузінскі паэт.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям'і сельскага святара. З 1905 года вучыўся ў Кутаіскай гімназіі - там жа, дзе і У. У. Маякоўскі. Рана пачаў пісаць вершы, з 6 класа гімназіі (1912 год) друкаваў вершы і пераклады рускіх і французскіх паэтаў на грузінскую мову - спачатку ў кутаіскіх газетах, а затым і ў тыфліскіх.

Скончыў у 1917 годзе гісторыка-філалагічны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта. У Маскве зблізіўся з рускімі сімвалістамі. Адзін з арганізатараў грузінскай сімвалісцкай групы «Блакітныя рогі» (1915), рэдагаваў орган гэтай групы «Барыкады». Кожнага паэтычнага госця Тбілісі першымі сустракалі, як правіла Тыцыян Табідзэ і Паала Яшвілі. Табідзэ ў гэтых адносінах працягваў традыцыю славутага паэта Аляксандра Чаўчавадзэ.

У верасні 1924 яны сустрэлі Сяргея Ясеніна. У 1931 годзе Грузію наведаў Барыс Пастарнак, дзе і адбылася гістарычная сустрэча двух паэтаў, якія сталі блізкімі сябрамі. У пачатку 1937 года ў Маскве і Ленінградзе прайшлі творчыя вечары Тыцыяна Табідзэ; у тым жа годзе ён быў рэпрэсаваны, расстраляны 16 снежня 1937. Рэабілітаваны пасмяротна.

На беларускую мову асобныя вершы пераклаў Максім Лужанін[2].

Зноскі

  1. Перапіска, публіцыстыка, планы сачыненняў, вершы на выпадак
  2. Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
  • Barnes, Christopher J. (2004), Boris Pasternak: A Literary Biography, p. 147. Cambridge University Press, ISBN 0521520738