Барыс Леанідавіч Пастарнак
| Барыс Леанідавіч Пастарнак | |
|---|---|
| руск.: Борис Леонидович Пастернак | |
| | |
| Асабістыя звесткі | |
| Імя пры нараджэнні | руск.: Борис Исаакович Постернак[1] |
| Дата нараджэння | 29 студзеня (10 лютага) 1890[2] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 30 мая 1960[3][4][…] (70 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Пахаванне | |
| Грамадзянства | |
| Бацька | Леанід Восіпавіч Пастарнак |
| Маці | Rosa Kaufman[d] |
| Жонка | Zinaida Nikolajevna Pasternak[d] і Яўгенія Уладзіміраўна Пастарнак |
| Дзеці | Yevgeny Pasternak[d] |
| Альма-матар |
|
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | пісьменнік, паэт, перакладчык, раманіст, драматург, піяніст, празаік, translator of William Shakespeare, сцэнарыст |
| Гады творчасці | 1911 — 1959 |
| Кірунак | футурызм |
| Мова твораў | руская |
| Прэміі | |
| Узнагароды | |
| Подпіс |
|
Барыс Леанідавіч Пастарнак (руск.: Борис Леонидович Пастернак; 29 студзеня (10 лютага) 1890[2], Масква[3] — 30 мая 1960[3][4][…], Перадзелкіна[d], Маскоўская вобласць) — рускі паэт і пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1958). Сын Леаніда Восіпавіча Пастарнака.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Бацька будучага паэта быў мастаком, а маці — піяністкай.
Вучыўся ў Марбургскім універсітэце (1912) у Германа Когена. Скончыў Маскоўскі ўніверсітэт (1913). Друкаваўся з 1913 года. Уваходзіў у літаратурную групу «умераных» футурыстаў «Цэнтрыфуга», у ЛЕФ (да 1927 года). У 1936 годзе выступіў на 3-м Пленуме Саюза савецкіх пісьменнікаў у Мінску. Быў знаёмы з Янкам Купалам, Якубам Коласам, Андрэем Александровічам.
З 1946 па 1950 г. Барыс Пастарнак штогод вылучаўся на атрыманне Нобелеўскай прэміі па літаратуры, але беспаспяхова. Толькі ў 1958 годзе, калі ягоную кандыдатуру прапанаваў папярэдні лаўрэат Альбер Камю, Пастарнак атрымаў прэмію «за значныя дасягненні ў сучаснай лірычнай паэзіі, а таксама за працяг традыцыі вялікага рускага эпічнага рамана». Пад ціскам савецкіх уладаў ад прэміі адмовіўся пад пагрозай высылкі з СССР, дыплом уручаны яго сыну ў 1990 годзе.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Першы зборнік вершаў — «Блізня ў хмарах» (1914). У паэтычных зборніках «Паверх бар’ераў» (1917), «Сястра мая — жыццё» (1922), «Тэмы і варыяцыі» (1923), «Другое нараджэнне» (1932), «На ранніх цягніках» (1943), цыкле вершаў «Калі разгуляецца» (нап. 1956—59) выявіўся філасофскі роздум пра «вечныя» тэмы: жыццё і смерць, сэнс чалавечага існавання, вера і нявер’е, прырода, каханне, лёс паэта, мастацтва, культура. Паэзіі Б. Пастарнака ўласцівы метафарычнасць, асацыятыўнасць, парушэнне звыклых сінтаксічных сувязей, дынамічнасць, жывапіснасць, музычнасць.
Раман «Доктар Жывага» (апубл. за мяжой 1957, у Расіі 1988) пра лёс расійскай інтэлігенцыі ў пераломную эпоху. У цыкле «Вершы Юрыя Жывата», змешчаным у канцы рамана, асэнсаванне гісторыі чалавецтва ў святле хрысціянскага ідэалу.
Аўтар паэм «Дзевяцьсот пяты год» (1925—26, цалкам апубл. 1927), рамана ў вершах «Спектарскі» (1931), кнігі прозы «Паветраныя пуцявіны» (1933), аўтабіяграфічнай кнігі «Ахоўная грамата» (1931), п’есы «Сляпая прыгажуня» (апубл. 1969, незавершана), рэцэнзій на кнігі М. Асеева, Г. Ахматавай, У. Маякоўскага, артыкулаў па праблемах перакладу і інш. Майстар паэтычнага перакладу (трагедыі У. Шэкспіра, 2 часткі «Фаўста» І. В. Гётэ, вершы Дж. Байрана, П. Верлена, Р. М. Рыльке, Р. Тагора, Т. Шаўчэнкі, грузінскіх паэтаў і інш.).
Беларускія пераклады
[правіць | правіць зыходнік]На беларускую мову асобныя яго вершы пераклалі Валянціна Аколава, Рыгор Барадулін, Міхась Кавыль, Юрась Свірка. Паэму «1905 год» пераклаў Сяргей Дзяргай, апавяданне «Паветраныя пуцявіны» Міхась Стральцоў.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ ЦГА Москвы, ОХД до 1917, ф. 2372, оп. 1, д. 37, л. 15 (запись № 47) — 1917. Праверана 29 студзеня 2022.
- ↑ а б Большая российская энциклопедия — М.: Большая российская энциклопедия, 2004. Праверана 18 лютага 2022.
- ↑ а б в г Пастернак Борис Леонидович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ а б Boris Pasternak // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- А. В. Спрынчан. Пастарнак // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Барыс Леанідавіч Пастарнак
- Нарадзіліся 10 лютага
- Нарадзіліся ў 1890 годзе
- Нарадзіліся ў Маскве
- Памерлі 30 мая
- Памерлі ў 1960 годзе
- Памерлі ў Маскоўскай вобласці
- Пахаваныя на Перадзелкінскіх могілках
- Пахаваныя ў Маскве
- Выпускнікі юрыдычнага факультэта МДУ
- Выпускнікі Марбургскага ўніверсітэта
- Выпускнікі МДУ
- Выпускнікі Імператарскага Маскоўскага ўніверсітэта
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па літаратуры
- Узнагароджаныя медалём «За абарону Масквы»
- Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Рускамоўныя паэты
- Перакладчыкі Расіі
- Паэты Расіі
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з СССР