Тэхнічны дэз-метал
Выгляд
(Пасля перасылкі з Тэкнікел-дэс-метэл)
Тэхнічны дэз-метал | |
---|---|
Вытокі: | Дэз-метал |
Месца і час узнікнення: | канец 1980-х, ЗША |
Музычныя інструменты: |
Гітара Бас-гітара Барабаны Вакал |
Папулярнасць: | Андэрграўндная папулярнасць |
Тэхнічны дэз-метал, Прагрэсіўны дэз-метал — паджанр дэз-металу, арыентаваны на складаныя рытмы, рыфы і структуры. Філ Фрыман, экс-рэдактар Metal Edge, апісвае гэты паджанр як «схаваны бок, у якім больш агульнага з прагрэсіўным рокам і джазам, чым з механічным сатанінскім дзяўбаннем, якія пераважаюць у грамадскім уяўленні пра такую музыку»..[1] Эксперыменты ўнутры дэз-метал-руху пачаліся яшчэ ў канцы 1980-х разам з творчасцю гуртоў Death, Atheist і Cynic. Чацвёрты альбом Human (1991) і наступныя альбомы гурта Death аказалі значны ўплыў на пазнейшыя гурты тэхнічнага дэз-металу 1990-х.
Зноскі
- ↑ Freeman, Phil. The Man-Machine Will Rock You: The Existential Paradox of Technical Death Metal . The High Hat. Архівавана з першакрыніцы 23 кастрычніка 2012. Праверана 15 жніўня 2009.