Тэхнічны дэз-метал

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тэхнічны дэз-метал
Вытокі: Дэз-метал
Месца і час узнікнення: канец 1980-х, ЗША
Музычныя інструменты: Гітара
Бас-гітара
Барабаны
Вакал
Папулярнасць: Андэрграўндная папулярнасць

Тэхнічны дэз-метал, Прагрэсіўны дэз-метал — паджанр дэз-металу, арыентаваны на складаныя рытмы, рыфы і структуры. Філ Фрыман, экс-рэдактар Metal Edge, апісвае гэты паджанр як «схаваны бок, у якім больш агульнага з прагрэсіўным рокам і джазам, чым з механічным сатанінскім дзяўбаннем, якія пераважаюць у грамадскім уяўленні пра такую музыку»..[1] Эксперыменты ўнутры дэз-метал-руху пачаліся яшчэ ў канцы 1980-х разам з творчасцю гуртоў Death, Atheist і Cynic. Чацвёрты альбом Human (1991) і наступныя альбомы гурта Death аказалі значны ўплыў на пазнейшыя гурты тэхнічнага дэз-металу 1990-х.

Зноскі

  1. Freeman, Phil. The Man-Machine Will Rock You: The Existential Paradox of Technical Death Metal. The High Hat. Архівавана з першакрыніцы 23 кастрычніка 2012. Праверана 15 жніўня 2009.