AP$ENT
AP$ENT | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 31 ліпеня 1988 (36 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Краіна | |
Жонка | Марыя |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | музыкант |
Жанры | рок-музыка |
Калектыў | Crisis Creep, AP$ENT |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Арсень Аляксеевіч Кісляк (нар. 31 ліпеня 1988, Харкаў, Украіна) — беларускі спявак і аўтар электроннага праекта «AP$ENT» раней «APSENT».
Псеўданім выдуманы Арсенем у сувязі з зоркай Палын (грэч. ἀψίνθιον, апсінтыён або ἄψινθος, апсінтас), потым з раслінай падобнай назвы (Artemísia absínthium) і ўрэшце з алкагольным напоем (фр.: absinthe), куды дадаюць гэту расліну. Таксама AP$ENT пішацца графічна падобна да Арсень.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Калі Арсеню быў год, разам з маці ён пераехаў з Харкава ў Магілёў. Вырас у Беларусі, у сям’і без бацькі. У 17 гадоў граў у панк-гурце Crisis Creep, які аднойчы выступаў на канцэрце з «Дай дарогу!». Атрымаў вышэйшую адукацыю ў МДУХ па спецыяльнасці таваразнавец-эксперт, але ні дня не працаваў па ёй. Працаваў у банку і меў уласную фірму[2].
Летам 2018 года на грошы заробленыя ў бізнесе стварыў электронны праект «AP$ENT».
У 2020 браў удзел у «Карантынабачанні» з трэкам «Мылю і малюся»[2].
На пачатку 2022 года экстранна эвакуіраваўся разам з жонкай з Беларусі ў Грузію, пасля таго як жонку затрымалі за каментарый у тэлеграм-канале і прысудзілі ёй год «хіміі» з накіраваннем[3]. Пасля перабраліся ў Польшчу, усе рэчы і абсталяванне пакінуў у Беларусі. Пазней атрымаў дапамогу ад збору арганізаванага BYSOL[4].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Сваю творчасць называе «даволі вострасацыяльнай»[5].
Музыцы вучыўся самастойна, а на падрыхтоўку стварэння электроннага праекта Арсеню спатрэбілася каля паўгода. Першая песня на YouTube канале музыканта з подпісам «APSENT — Стол № 9» выйшла ў 2018 годзе.[6]
Першы ўсплёск папулярнасці адбыўся пасля ўдзелу ў «Карантынабачанні». Песня «Мылю і малюся» пра каранавірус прайшла ў фінал і атрымала добрую ацэнку ад лідара Little Big Іллі Прусікіна.[7] Другі ўсплёск адбыўся пасля выпуску песень «Жыве!», «2020», (руск.: "Я не боюсь") і (руск.: "Песенка весёлого белоруса"), пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ў Беларусі, аднак сам музыка не лічыць свае песні палітычнымі[2]. Наступны ўсплёск адбыўся, пасля выпуску трэка «Super Star» на YouTube і выкарыстання песні «Можна я з табою» ў расійскім серыяле[8][9].
За 2023 год у праекта каля 3,5 мільёны праслухоўванняў у Spotify і больш за 25 мільёнаў праслухоўванняў у «Яндэксе»[5][10][11].
У сакавіку 2024 года ў сацсетках завірусіўся трэк «Можно я с тобой», карыстальнікі ТыкТока выкарыстоўвалі яго ў роліках пра вымушаную эміграцыю ці выратаванне бяздомных жывёл[3]. Песня была створана ў Грузіі пасля такой жа вымушанай эміграцыі сям’і Арсеня[3]. Трэк увайшоў у топ-чарты ўсіх расійскіх музычных сэрвісаў: 2-е месца ў чартах «Яндэкс Музыкі» і «МТС Музыкі», 4-ю пазіцыя ў «VK Музыцы». 27 сакавіка «Яндэкс Музыка» атрымала ад Раскамнагляду афіцыйнае патрабаванне аб абмежаванні доступу да старонкі артыста[12].
Погляды
[правіць | правіць зыходнік]Пра маўчанне зорак беларускай эстрады пасля выбараў у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь у 2020 годзе Арсень казаў:
-- Чаму людзі, якія сапраўды могуць нешта зрабіць, маўчаць? Добра, што выказваюцца хаця б незалежныя музыканты. У іх і аўдыторыя болей. Таму што колькі ўжо можна маўчаць?
Да 2020 года Арсень не размаўляў па-беларуску. Пасля хвалі народнага яднання 2020 года ў Беларусі і поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну, беларуская мова дапамагла музыканту ў жаданні адмежавацца ад рускіх Z-патрыётаў[5]. Арсень пазіцыянуе сябе як беларускага музыканта і выступае супраць вайны ва Украіне і вайны агулам[2].
Дыскаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паказаны песні са стрымінгавых пляцовак.[10]
Год | Назва | Арыгінальная назва | Каментар | Альбом |
---|---|---|---|---|
2018 | Стол № 9 | Стол № 9 | Першая версія ў сеціве.[6] | — |
2018 | Лэдзі Дэман | Леди Демон | Першая версія ў сеціве.[13] | — |
2019 | Стол № 9 | Стол № 9 | Другая версія ў сеціве.[14] | Сем |
2019 | Лэдзі Дэман | Леди Демон | Другая версія ў сеціве.[15] | Сем |
2019 | Шкодная злосная | Вредная злобная | — | Сем |
2019 | Паці.by | Пати.by | — | Сем |
2019 | Святло | Свет | — | Сем |
2019 | Пагуглі, што значыць каханне… | Погугли, что значит любовь… | — | Сем |
2019 | Шкло | Стекло | — | Сем |
2019 | Быць сабою | Быть собой | — | — |
2019 | На траве | На траве | — | — |
2019 | Заход | Закат | — | — |
2019 | Сэрца | Сердце | Сумесна з LUCIFER | — |
2019 | Напэўна | Наверно | — | — |
2019 | Схаладала | Похолодало | — | — |
2019 | Стол 9.0 | Стол 9.0 | — | — |
2019 | Не зая | Не зая | — | — |
2019 | Атлантыда | Атлантида | — | — |
2020 | Мылю і малюся | Мылю и молюсь | — | — |
2020 | Зорка | Звезда | — | — |
2020 | По сустрэчнай | По встречной | — | — |
2020 | Песенька вясёлага беларуса | Песенка весёлого белоруса | — | — |
2020 | Родны край | Родной край | — | — |
2020 | Я не баюся | Я не боюсь | — | — |
2020 | Тры ллер | Три ллер | — | — |
2020 | Надвор’е | Погода | — | — |
2020 | Жыве! | Жыве! | — | — |
2020 | Покерфэйс | Покерфэйс | — | — |
2020 | Прпгндн | Прпгндн | — | — |
2020 | 2020 | 2020 | — | — |
2021 | Не бачна зорак | Не видно звёзд | — | — |
2021 | Поў шостага | Pol shestogo | — | — |
2021 | Смерці больш няма | Смерти больше нет | Кавер на «Ic3Peak — Смерти больше нет» | — |
2021 | Вата | Вата | — | — |
2021 | Сабачка | Пёсик | — | — |
2021 | Як ты там? | Как ты там? | — | — |
2021 | Асноўная з прычын | Основная из причин | — | — |
2021 | Сезон дажджоў | Сезон дождей | — | — |
2021 | Ну што ты такі сур’ёзны | Ну что ты такой серьёзный | — | — |
2021 | Супер зорка | Super Star | — | — |
2022 | Узнагарода | Награда | — | — |
2022 | Можна я з табою? | Можно я с тобой? | — | — |
2022 | Цемра | Цемра | — | — |
2022 | Лайналак | Лайналак | — | — |
2023 | Падскурны тлушч | Подкожный жир | — | — |
2023 | Мроя | Mroja | Сумесна з MuzManya | — |
2023 | Страцілі хлопца | Потеряли пацана | — | — |
2023 | Каханне | Kachanne | — | — |
Відэаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паказаны спіс кліпаў са стрымінгавых пляцовак.
Год | Назва | Арыгінальная назва | Рэжысёр | Каментар |
2020 | Мылю і малюся (1м) | Мылю и молюсь(1м)[16] | Сатырычнае відэа. | |
2020 | Мылю і малюся (Unofficial) | Мылю и молюсь (Unofficial)[17] | Неафіцыйны кліп да песні самастойна зняты карыстальнікамі «vlad_laim», «dmmmtr», «outside.exsee» | |
2022 | Цемра (AI) | Цемра (AI)[18] | Погляд нейрасеткі Midjourney на тэкст песні Цемра. Ілюстрацыі цалкам згенераваны нейрасеткай з запытаў складзеных па сэнсе тэксту песні, анімацыя і пераходы рабіліся ўручную. | |
2023 | Каханне | Kachanne[19] | Рынцук Выстаробскі | Афіцыйнае відэа на песню. |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://belsat.eu/ru/news/31-08-2022-belarusskij-muzykant-ap-ent-rasskazal-o-tom-pochemu-uehal-s-semej-v-gruziyu
- ↑ а б в г Улляна Будзік. Інтэрв'ю з аўтарам песні пра «дзядзьку Сашу і цётку Ліду», якога называюць новым «Ляпісам» . belsat.eu (31.08.2022 / 16:36). Праверана 28 лістапада 2023.
- ↑ а б в Песня пра вымушаную міграцыю стала гімнам коцікаў: завірусіўся трэк беларускага спевака AP$ENT . Наша Ніва (11 сакавіка 2024). Праверана 28 сакавіка 2024.
- ↑ Дапамога рэпрэсаванай сям'і музыкі AP$ENT(нявызн.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 снежня 2023. Праверана 28 лістапада 2023.
- ↑ а б в Ганна Стафановіч. «Дядя Саша, без обид, но вам никто не рад». Пагутарылі з беларускім спеваком AP$ENT, чые песні збіраюць мільёны праслухоўванняў(нявызн.). Наша Ніва (19.11.2023 / 20:39). Праверана 28 лістапада 2023.
- ↑ а б ApSent. APSENT - Стол №9(нявызн.) (24 ліп 2018 г.). Праверана 28 лістапада 2023.
- ↑ Мылю и молюсь: финалист "Карантиновидения" о ковиде и мечте (руск.). РИА Новости Крым (05.12.2020 / 18:09). Праверана 28 лістапада 2023.
- ↑ AP$ENT - Super Star(нявызн.) (30 сне 2021 г.). Праверана 28 лістапада 2023.
- ↑ Саундтреки (руск.)(недаступная спасылка). www.kinopoisk.ru (5 лістапада 2023). Архівавана з першакрыніцы 3 снежня 2023. Праверана 3 снежня 2023.
- ↑ а б AP$ENT (англ.). Spotify. Праверана 28 лістапада 2023.
- ↑ AP$ENT . Яндекс Музыка. Праверана 28 лістапада 2023.
- ↑ «Яндэкс Музыка» заблакавала старонку шалёна папулярнага беларускага выканаўцы Ap$ent . Наша Ніва (28 сакавіка 2024). Праверана 28 сакавіка 2024.
- ↑ Леди Демон(нявызн.). Праверана 28 лістапада 2023.
- ↑ Стол 9 (англ.) (16 чэрвеня 2019). Праверана 28 лістапада 2023.
- ↑ Леди Демон (англ.) (16 чэрвеня 2019). Праверана 28 лістапада 2023.
- ↑ AP$ENT - Мылю и молюсь(1м)(нявызн.). Праверана 28 лістапада 2023.
- ↑ AP$ENT - Мылю и молюсь (Unofficial)(нявызн.). Праверана 28 лістапада 2023.
- ↑ AP$ENT - Цемра (AI)(нявызн.). Праверана 28 лістапада 2023.
- ↑ AP$ENT. AP$ENT - Kachanne (Official Music Video)(нявызн.) (1 снежня 2023). Праверана 8 студзеня 2024.