Перайсці да зместу

Удзельнік:Чаховіч Уладзіслаў/НП Літва

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Ёнас Басанавічус нарадзіўся ў 1851 годзе ў сям’і заможных сялян. Калі Ёнас падрос, бацькі пачалі клапаціцца пра яго адукацыю, спачатку Ёнас навучаўся ў вясковага настаўніка — Шаблон:Артыкул у іншым разьдзеле[A], пазьней ён быў прыняты ў Шаблон:Артыкул у іншым разьдзеле. Правучыўшыся там толькі першы сэмэстар, ён паспрабаваў паступіць у мар’ямпальскую гарадзкую вучэльню. Аднак іспытаў не здаў і заставаўся яшчэ на год вучыцца ў Лукшыцкай пачатковай школе. У 1868 годзе быў прыняты ў чатырохклясную гарадзкую вучэльню ў Мар’ямпалі. У 1873 годзе пасьля заканчэньня чатырох клясаў Мар’ямпальскай вучэльні, Ёнас Басанавічус супраць волі бацькоў, якія настойвалі, каб той працягнуў навучаньне ў Шаблон:Артыкул у іншым разьдзеле, паехаў працягваць вучобу ў Маскву.

Маскоўскі ўнівэрсытэт[правіць | правіць зыходнік]

У 1873 г. паступіў на гістарычна-філялягічны факультэт Маскоўскага ўнівэрсытэта, але ўжо ў 1874 г. восеньню, атрымаўшы навуковую стыпэндыю, перавёўся на мэдычны факультэт. 11 чэрвеня 1879 скончыў унівэрсытэт і атрымаў права на практыку лекара.

Культурна-палітычную дзейнасьць пачаў яшчэ ў час навучаньня ў Маскоўскім унівэрсытэце. Дасьледаваў гісторыю Летувы, летувіскую культуру, мову, зьбіраў фальклёр, клапаціўся пра народную асьвету, агітаваў за скасаваньне забароны на летувіскі друк. У 1874 г. падрыхтаваў лемантар на летувіскай мове, але не атрымаў дазволу на яго друк.

Жыцьцё ў Баўгарыі і Чэхіі[правіць | правіць зыходнік]

Гістарычны выгляд горада Лом-Паланка

Па дамоўленасьці з баўгарскім урадам у студзені 1880 выехаў у Баўгарыю. У 18791882 быў дырэктарам шпіталя й лекарам у Лом-Паланцы (Мантанская вобласьць). Маючы сталую працу, ён працягваў займацца летувіскай справай: пісаў артыкулы для летувіскіх ґазэт — «Шаблон:Артыкул у іншым разьдзеле» і «Naują Keleivį». Прабыўшы ў Баўгарыі да 1882 г., ён пакінуў Лом-Паланку і ненадоўга вярнуўся ў Летуву, дзе ініцыяваў выданьне ґазэты «Аўшра» (бел.: Золак, сьвітаньне), пасьля чаго пераехаў у Прагу, дзе працягную навучаньне на лекара.

Са сьнежня 1882 г. па люты 1884 г. жыў ў Празе, дзе зь некалькімі супрацоўнікамі падрыхтаваў да друку першы нумар «Аўшра». У Празе ён арганізаваў выданьне першага нумару летувіскай ґазэты, які выйшаў у 1883 г. у Рагніце. У ім ён напісаў і знакамітую прамову да гэтага нумара — Маніфэст адраджэньня летувіскага народа. Аўшра пісала, што народ жыве да таго часу, пакуль жывая ягоная мова. У першым нумары выданьня выкарыстаў лацінскі эпіграф: Homines historiarum ignorari sunt pueri (Людзі, якія ня ведаюць гісторыі, застаюцца дзяцьмі). Пазьней Басанавічус зьмяніў летувіскі правапіс: на старонках рэдагаванай ім ґазэты ён замяніў польскія «sz» і «cz» чэскімі «š» i «č».

Адначасова ў легальным расейскім друку ён даводзіў непатрэбнасьць летувіскай забароны друку да расейскай улады, накіраваў імпэратару пэтыцыю, у якой прасіў легалізаваць часопіс «Аўшра».

Мэмарыяльная дошка ў Празе на доме, дзе жыў Ёнас Басанавічус

Таксама ў Празе ён пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай, чэскай немкай Габрыеляй Элеанорай Мол. Яны пажаніліся 15 красавіка 1884 г. у Вене.

Праз фінансавыя праблемы Басанавічус быў вымушаны вярнуцца ў Баўгарыю. Спачатку ён быў прызначаны ў мястэчка Шаблон:Артыкул у іншым разьдзеле, адкуль яго пазьней перавялі назад у Лому. Аднак другі пэрыяд яго жыцьця ў Ломе быў не такім шчасьлівым: на Басанавічуса напалі, у яго двойчы стрэлілі, але раненьні не былі сьмяротнымі. Прычыны гэтага здарэньня засталіся нераскрытымі. Мяркуецца, што матывы замаху былі палітычныя.

У 1889 жонка Ё. Басанавічуса Элеанора памерла ад сухотаў. Гэтая страта яшчэ больш пагоршыла й без таго паслабленае здароўе Басанавічуса. Пасьля сьмерці Элеаноры, Басанавічус у 1892 пераехаў у горад Варна. Там, нягледзячы на ​​хваробу, вывучаў матэрыялы архіваў і бібліятэк, шукаў зьвесткі пра мінулае Летувы.

У 1891 г. прыняў баўгарскае грамадзянства[2], і з 1893 працаваў прыдворным лекарам баўгарскага князя Шаблон:Артыкул у іншым разьдзеле.

Дзейнасьць у Летуве[правіць | правіць зыходнік]

Камітэт Летувіскага навуковага таварыства. Сядзяць, зьлева: Шаблон:Артыкул у іншым разьдзеле, Антанас Сьмятона, Шаблон:Артыкул у іншым разьдзеле, Ёнас Басанавічус, Шаблон:Артыкул у іншым разьдзеле і Шаблон:Артыкул у іншым разьдзеле. Стаяць, зьлева: Шаблон:Артыкул у іншым разьдзеле, Шаблон:Артыкул у іншым разьдзеле, Шаблон:Артыкул у іншым разьдзеле і Шаблон:Артыкул у іншым разьдзеле.

Пачатак у 1904 годзе расейска-японскай вайны даў магчымасьць Басанавічусу вярнуцца на Радзіму. 31 ліпеня 1905 г. ён па Нёмане прыбыў у Коўна, а на наступны дзень паехаў у Вільню. Знаходзячыся ў Вільні, ён неўзабаве пазнаёміўся са шматлікімі летувіскімі інтэлектуаламі.

Намаганьнямі Ёнаса Басанавічуса былі арганізаваны археалягічныя раскопкі ў розных месцах Літвы, аказваўся супраціў спробе расейскіх чыноўнікаў выкарыстаць замкавую вежу Гедыміна як частку гарадзкога водаправода. Пры падрыхтоўцы ў 1905 Шаблон:Артыкул у іншым разьдзеле, Ёнас Басанавічус узначаліў яго арганізацыйны камітэт.

25 верасьня 1907 Ёнас Басанавічус заснаваў Шаблон:Артыкул у іншым разьдзеле, якім кіраваў да 1927, рэдагаваў выданьне таварыства часопіс «Шаблон:Артыкул у іншым разьдзеле» (бел.: Летувіскі народ). У 1911 стаў адным з заснавальнікаў акцыянэрнага таварыства «Vilija». Улетку 1913 году Ёнас Басанавічус і Шаблон:Артыкул у іншым разьдзеле на некалькі месяцаў выехалі ў Амэрыку, выступаючы там зь лекцыямі, зьбіралі ахвяраваньні на будаўніцтва Народнага дому.

Ёнас Басанавічус чытае Акт аб незалежнасьці (паштовая марка Летувы 1938 г.)

18 верасьня-22 верасьня 1917 году ў Вільні адбывалася канфэрэнцыя прадстаўнікоў летувіскага народу, на якой была абрана Летувіская Тарыба. 16 лютага 1918 зьдзейсьнілася доўгачаканая мара Ёнаса Басанавічуса — 20 сябраў Тарыбы Летувы пад яго старшынствам абвясьцілі незалежнасьць Летувы. Ёнас Басанавічус першым падпісаў Акт аб незалежнасьці.

Пасьля «Шаблон:Артыкул у іншым разьдзеле» Вільня ў 1922 годзе ўвайшла ў склад міжваеннай Польшчы. Нягледзячы на гэта й на разрыў дыяпляматычны адносінаў Польшчы й Летувы, Ёнас Басанавічус застаўся жыць у Вільні. У 1924 годзе ён стаў ганаровым сябрам Нацыянальнай летувіскай студэнцкай арганізацыі «Шаблон:Артыкул у іншым разьдзеле». 16 лютага 1927, калі ўся Летува радасна сьвяткавала дзявятую гадавіну незалежнасьці Летувы, а 18-й гадзіне 50 хвілін Ёнас Басанавічус памёр. У Летуве была аб’яўлена 5-дзённая жалоба. Пахаваньне адбылося 21 лютага ў Вільні, на пахаваньне польскімі ўладамі была запрошана дэлегацыя зь Летувы[3]. Ёнас Басанавічус быў пахаваны на могілках Росы. Магіла Ёнаса Басанавічаса на Росах

Навуковая і публітыстычная дзейнасьць[правіць | правіць зыходнік]

Ёнас Басанавічус на банкноце ў 50 літаў

Напісаў каля 40 дасьледаваньняў па гісторыі, археалёгіі, гісторыі культуры, этнаграфіі, фальклярыстыцы, лінгвістыцы, медыцыне, каля 140 разнастайных артыкулаў. Складаў і выдаваў зборнікі фальклёру. Ё. Басанавічус таксама арганізаваў Летувіскае навуковае таварыства.[4]

Друкаваўся з 1885 г. Публікаваў працы й артыкулы, прысьвечаныя гісторыі летувісаў, археалёгіі, этнаграфіі, гісторыі культуры, асобным галінам мовазнаўства, летувіскаму фальклёру. Выдаваў матэрыялы да біяграфій летувіскіх пісьменьнікаў, іх успаміны, эпісталярную спадчыну, а таксама зборнікі летувіскага фальклёра.

Працаваў у шматлікіх летувіскіх пэрыядычных выданьнях (Vіlnіaus žіnіos, «Вільціс» і інш.), таксама ў балгарскіх ґазэтах і летувіскай ґазэце на польскай мове «Lіtwa», у расейскіх і нямецкіх навуковых выданьнях. Карыстаўся псэўданімамі й крыптанімамі A. B., Bassianis, Birsztonas, J. Sapalius і інш.

Ушанаваньне памяці[правіць | правіць зыходнік]

За заслугі перад Летувай Ё. Басанавічусу пры жыцьці была прызначана дзяржаўная пэнсыя. Ковенскі Унівэрсытэт Вітаўта Вялікага абраў яго сваім ганаровым сябрам і прафэсарам. Пасьля сьмерці Басанавічуса, Ковенскі вайсковы шпіталь, дзе ён лячыўся, быў названы яго імем. Шматлікія гарады ўвекавечылі яго памяць помнікамі й бюстамі, зьявіліся вуліцы, плошчы, паркі й розныя грамадзкія будынкі, названыя імем Ёнаса Басанавічуса. Першы помнік Ё. Басанавічусу быў усталяваны ў 1923 г. у садзе Шаблон:Артыкул у іншым разьдзеле. У адкрыцьці помніка (скульптар Шаблон:Артыкул у іншым разьдзеле) прымаў удзел сам «Патрыярх нацыі», як яшчэ пры жыцьці ўвекавечылі летувісы Ёнаса Басанавічуса. Пазьней яго выява была намалявана на купюры ў 50 літаў.

Са шматлікіх вуліцаў імя Ё. Басанавічуса найбольш вядомая ў Летуве знаходзіцца ў Паланзе, дзе ў пачатку вуліцы знаходзіцца помнік Ёнасу Басанавічусу (скульптар Ю. Зікарас).

Шаблон:Артыкул у іншым разьдзеле зь вялікім дубовым гаем знаходзіцца на малой радзіме Ёнаса Басанавічуса ў Шаблон:Артыкул у іншым разьдзеле.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Кніга «Medega musu tautiszkai vaistininkystai» (1898 г.)
  • Lietuviškos pasakos, tautosakos rinkinys, 2 d., 1898—1902 m.
  • Ožkabalių dainos, 2 t., 1902 m.
  • Iš gyvenimo vėlių bei velnių, 1903 m.
  • Lietuviškos pasakos įvairios, 4 d., 1903—1905 m.
  • Lietuviškai-trakiškos studijos, 1898 m.
  • Levas lietuvių pasakose ir dainose, išleista 1919 m.
  • Apie trakų prygų tautystę ir jų atsikėlimą Lietuvon, 1921 m.
  • Iš lietuvių gyvenimo 1915—1917 m. po vokiečių jungu, 1919 m.
  • Rinktiniai raštai, 1970 m.

Перавыданьні твораў[правіць | правіць зыходнік]

  • Rinktiniai raštai («Выбраныя творы»). Vilnius: Vaga, 1970.

Ёгас Басанавічус у мастацкай літаратуры[правіць | правіць зыходнік]

У рамане Шаблон:Артыкул у іншым разьдзеле «Шаблон:Артыкул у іншым разьдзеле» Ёнас Басанавічус прадстаўлены ў якасьці загадніка катэдры альхіміі Вольнага Віленскага ўнівэрсытэта.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Daraktorіus
  2. Algirdas Banevičius. 111 Lietuvos valstybės 1918—1940 politikos veikėjų: enciklopedinis žinynas. Vilnius: Knyga, 1991, 40 p. ISBN 5-89942-585-7.
  3. II Rzeczpospolita i Litwa. Trudne sąsiedztwo
  4. Žurnalistikos enciklopedija. — Vilnius: Pradai, 1997. — 58-59 psl.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Вонкавыя спасылкі[правіць | правіць зыходнік]


Памылка ў зносках: тэгі <ref> існуюць у групе з назвай "upper-alpha", але не знойдзена адпаведнага тэга <references group="upper-alpha"/>, або закрываючы тэг </ref> адсутнічае