Удзельнік:Odri Tiffani/Чарнавік

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Літаратурны твор
Краіна Вымярэнія
Жанр: Адукацыйная казка
Аўтар: Алег Грушэцкі
Дата першай публікацыі: 2019
Выдавецтва: Кнігазбор
Колькасць старонак: 26[1]
Ілюстратар: Віктар Козел
Электронная версія
ISBN: 978-985-7227-01-3

«Краіна Вымярэнія» — адукацыяная казка пра спосабы і адзінкі вымярэння. Аўтар кнігі — Алег Грушэцкі, ілюстратар — Віктар Козел. Выдавецтва «Кнігазбор», 2019 год. Для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту[2][3].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

А. Грушэцкі з кнігай у выдавецтве

Кніга была выдадзена ў 2019 годзе і падрыхтавана адмыслова да пачатку навучальнага года з мэтай дапамагчы маленькiм школьнiкам хутчэй i не сумна засвоiць адзiнкi вымярэння[4]. Для беларускага кніжнага рынка кніга стала ў нечым унікальнай[5].

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Праз казачныя гісторыі дзеці маюць магчымасць даведацца пра спосабы і адзінкі вымярэння (даўжыня, шырыня, вышыня), вагі і аб’ёму (кілаграмы, літры), адзінкі вымярэння часу (гадзіны, хвіліны), а дзякуючы беларускім прымаўкам і прыказкам спазнаюць, чым адрозніваюцца месяцы і поры года.  Веды ў кнізе пададзены праз казачныя апавяданні, дзе галоўныя героі — насельнікі казачнага лесу (мядзведзь, вожык, зайка, ліска, лось, вавёркі і інш.). Кожнае апавяданне сканчаецца плыўным пераходам у наступную тэму, утвараючы такім чынам адзінае арганічнае цэлае, дзе ўсе гісторыі паміж сабою лагічна злучаны[6].

Лепш засвоіць дзецям веды, якія спатрэбяцца ў дарослым жыцці, дапамагаюць яскравыя пазнавальныя ілюстрацыі[3][4].

Змест[правіць | правіць зыходнік]

  1. Даўжыня.
  2. Шырыня і вышыня.
  3. Вага.
  4. Літр, вымярэнне аб’ёму.
  5. Час.
  6. Каляндар[3].

Рэцэнзіі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Краіна Вымярэнія. Літаратурна-мастацкае выданне. Академкнига (21 кастрычніка 2019). Праверана 8 верасня 2019.
  2. «Краіна Вымярэнія». Вучым дзетак, чытючы казку. Настаўнік.info (31 жніўня 2019). Архівавана з першакрыніцы 8 верасня 2019. Праверана 8 верасня 2019.
  3. 3,0 3,1 3,2 Краіна Вымярэнія. knihi.by. Архівавана з першакрыніцы 8 верасня 2019. Праверана 28 чэрвеня 2019.
  4. 4,0 4,1 Людміла Рублеўская Обзор книги Олега Грушецкого «Краіна Вымярэнія». СБ. Беларусь сегодня (6 верасня 2019). Архівавана з першакрыніцы 8 верасня 2019. Праверана 28 чэрвеня 2019.
  5. «Краіна Вымярэнія» — займальная адукацыя праз казку. Наша Ніва (28 жніўня 2019). Праверана 8 верасня 2019.
  6. «Краіна Вымярэнія» — займальная адукацыя праз казку. Новы Час (21 жніўня 2019). Архівавана з першакрыніцы 8 верасня 2019. Праверана 28 чэрвеня 2019.

Катэгорыя:Літаратурныя творы Беларусі