Алег Леанідавіч Грушэцкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Алег Грушэцкі)
Перайсці да: рух, знайсці
Алег Грушэцкі
А. Грушэцкі  ў Палацы Рэспублікі
А. Грушэцкі ў Палацы Рэспублікі
Род дзейнасці:

Літаратар, публіцыст

Дата нараджэння:

8 мая 1974(1974-05-08) (43 гады)

Месца нараджэння:

Мінск, БССР, СССР

Грамадзянства:

Сцяг Беларусі Беларусь

Алег Грушэцкі на Вікісховішчы

Алег Леанідавіч Грушэцкі (8 мая 1974, Мінск) — беларускі літаратар, публіцыст, перакладчык, грамадскі дзеяч. Адраджэнец скаўтынгу на Беларусі, адзін з заснавальнікаў «Аб'яднання беларускіх скаўтаў»[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 8 мая 1974 г. ў Мінску. Навучаўся ў СШ № 20 (сёння гімназія № 8). Працоўную дзейнасць пачаў са старэйшага завадатара ў СШ № 140 (1992 г.).

У 1996 г. прайшоў навучанне ў РІПА (Рэспубліканскі інстытут прафесійнай адукацыі) па навучальным плане «Кіраванне прадпрыемствам ва ўмовах рыначнай эканомікі» з прысваеннем кваліфікацыі «Менеджар-прадпрымальнік». Скончыў на выдатна. Пасля працаваў на заводзе сродкаў комплекснай аўтаматызацыі НВА «Гранат» менеджарам аддзелу маркетынгу.

Жанаты, трое дзяцей[2][3]. Абодва сыны — выхаванцы Мінскага кадэцкага вучылішча памежнікаў[4]. Дачка — выхаванка мінскага беларускамоўнага садка[5].

Грамадская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Алег Грушэцкі з пасведчаннем Мінюсту аб рэгістрацыі «Аб'яднання беларускіх скаўтаў» у дзень атрымання пасведчання (12.08.1992)

З 1987 г. быў актыўным удзельнікам таварыства «Талака», якое займалася адраджэннем беларускай культуры. У 1989 г. вылучаўся на Сойме Талакі ў сябры Рады.

Напачатку 1989 г. стаў маладзёжным кіраўніком «Беларускага Вучнёўскага Саюзу» («БВС»).

У жніўні 1989 г. сабраў першы скаўцкi звяз (атрад), у склад якога ўвайшлi ў асноўным вучні школы № 20, а таксама сябры «БВС». Створаны атрад (які складаўся пераважна з хлопцаў і некалькіх дзяўчат) узяў назву «Касінеры», у гонар касінераў Кастуся Каліноўскага. Гэта была першая спроба адраджэння беларускага скаўтынгу.

У жніўні 1990 г. прымаў удзел у адкрыцці першага заезду першага беларускамоўнага дзіцячага летніку «Грунвальд» — урачыста ўздымаў сцяг на цырымоніі адкрыцця[6].

Напачатку 1991 г. Алегам Грушэцкім было надрукавана першае сучаснае беларускае скаўцкае выданне — газета «Скаўт Беларусі»[7].

У 1991 г. прадстаўляў Беларусь на XVII Сусветным скаўцкім Джамбары (скаўцкі злёт), які праходзіў з 8 па 16 жніўня 1991 г. ў Паўднёвай Карэі. Грушэцкі быў першым (і на той час адзіным) беларускім скаўтам, які прадстаўляў Беларусь на сусветным Джамбары (па запрашэнні Сусветнага скаўцага кіраўніцтва)[1].

У 1992 г. стаў адным з арганізатараў Устаноўчага Сойму «Аб'яднання беларускіх скаўтаў». 21 сакавіка 1992 г., падчас Устаноўчага Сойму, Алег Грушэцкі абраны сябрам Рады «АБС». 15 лістапада 1992 г. на сходзе па ўтварэнню Мінскай харугвы імя Вітаўта быў абраны сябрам Рады мінскай харугвы.

У ліпені 1993 г. адкрываў першы Джамбары «АБС» — запальваў Вялікае Джамбарыйскае вогнішча.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

У юнацтве аматарскі займаўся маляваннем, навучаўся ў беларускага скульптара Гэніка Лойкі.

У 1992 г. пачаў пісаць бардаўскія ды скаўцкія песні. У 1993 г. выступіў на «III Беларускім фестывалі бардаўскай песні»[8] (28—29 жніўня; прысвечаны Аршанскай бітве). Выканаў некалькі песень на свае вершы і адну на верш А. Сыса, ўсе песні ў муз. жанры блюз-рок. Пасля чаго быў заўважаны. Музыказнаўца Вітаўт Мартыненка ў газ. «Чырвоная змена» ў сваім артыкуле прысвечаным гэтаму фестывалю тады пісаў пра яго:

" … Не падмануў фестываль і спадзяванняў тых, хто ад фестываляў чакае ў першую чаргу адкрыццяў. Імі сталі магіляўчанін Алесь Аўраменка, мінчук Алег Грушэцкі. Мяне асабіста найбольш уразіў апошні, які стварыў нечаканы вобраз гэткага беларускага панк-барда. Хацелася б, каб Алег працягваў творчасць у знойдзенай плыні…
Вітаўт Мартыненка Яшчэ адна цагліна ў падмурак адраджэння // Чырвоная змена. — 2 верасня 1993. — № 83.
"

Пасля фестываля Грушэцкага запрасілі запісаць свае песні на «Белрадыё». Яго песні, як вершы, упершыню былі надрукаваны ў часопісе «Першацвет» (№ 3, 1994)[9].

Піша казкі-фэнтэзі і вершы на беларускай мове[1][10] ). Публікаваўся са сваімі творамі, а таксама з літаратуразнаўчымі, біяграфічнымі і публіцыстычнымі артыкуламі ў беларускіх газетах «Літаратура і мастацтва», «Настаўніцкая газета», «Культура», «Звязда», «Белорусская нива» («Сельская газета»), «Народная Воля», «Новы Час», польскай «Gazeta Polska Codziennie», у часопісах «Маладосць»[11], «Вясёлка», «Першацвет», «Роднае слова».

На думку Алега Грушэцкага беларускую літаратуру вылучае дух таямнічасці і загадкавасці, пэўнай містычнасці і міфалагічнасці[12].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • 2015 год — 2 месца на конкурсе «Таварыства беларускай мовы» на тэму «Гуманітарныя навукі. Персаналіі», за артыкул «Беларускае фэнтэзі»[13].
  • 2016 год — Дыплом І ступені рэспубліканскага конкурсу навукова-даследчых работ «Памяць роду: мінулае вачыма сучаснікаў» у намінацыі «Гісторыя ўласнага роду, сям’і» (арганізатар — навукова-метадычны часопіс Міністэрства адукацыі РБ «Роднае слова»)[14].
  • 2017 год — 1 месца ў конкурсе «Культурны ракурс» газеты «Літаратура і мастацтва»[15].
Узнагароджанне дыпл. I ступені на рэсп. конк. нав.-дасл. работ «Памяць роду: мінулае вачыма сучаснікаў». Узнагароджвае нач. упр. па справах моладзі Мінадукацыі РБ Н. Пшанічная
Узнагароджанне дыпл. за 1-е месца ў конк. «Культурны ракурс» газ. «Літаратура і мастацтва». Разам з галоўным рэдактарам газ. «Літаратура і мастацтва» Л. Цімошык

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Год Беларуская назва Арыгінальная назва Роля
2015 ф ГараШ ГараШ Аўтамеханік
2016 ф PARTY-zan фільм PARTY-zan фильм Вайсковец, жыхар памежнага раёна

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Артыкулы[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1,0 1,1 1,2 Алег Грушэцкі // Народная Воля : газета. — Мн.: 7 мая 2013. — В. 3777. — № 36. — С. 8. — ISSN 2071-9647. Архівавана з першакрыніцы 14 верасня 2013.
  2. Юлія Сенькавец Анёлы не спяць (руск.)  = Ангелы не спят // Минский курьер : газ.. — Мінск: Мінгарвыканкам, 21 снежня 2012. — В. 2322. — № 144. — С. 6. — ISSN 1992—3031. Архівавана з першакрыніцы 14 верасня 2013.
  3. 3,0 3,1 Алег Грушэцкі Каралеўна і чорны бык // Маладосць : часопіс. — 2015. — № 12. — С. 25—28. Архівавана з першакрыніцы 6 мая 2016.
  4. Дзяніс Марціновіч У лесе, без дзяўчат і мабільнікаў // Народная воля : газета. — Мн.: 12 жніўня 2016. — В. 4106. — № 59. — С. 4. Архівавана з першакрыніцы 24 жніўня 2016.
  5. Беларусікі. Проста Марыя // Звязда : газета. — Мн.: РВУ «Звязда», 15 снежня 2016. — В. 28352. — № 242. — С. 12.
  6. Свэн Экдаль Грунвальдская (Таненбергская) бітва 1410 г. і яе адлюстраванне ў помніках XX ст. // Андрэй Дынько ARCHE : часопіс. — Мн.: кастрычнік 2010. — В. 97. — № 10. — С. 323. — ISSN 1392-9682. Архівавана з першакрыніцы 14 верасня 2013.
  7. Скаўт Беларусі. Дэмакратычная апазыцыя Беларусі (1956-1991). Даведнік (1999). Архівавана з першакрыніцы 14 верасня 2013.
  8. Юрка Копцік Гісторыя фестываля “Аршанская бітва” // Аршанская бітва і Аршанскі фэст: гісторыя — Орша: Цэнтр імя Філона Кміты, 2007. — С. 21—22. — 36 с.
  9. Алег Грушэцкі Што такое скаўтынг. (Прадмова.) Вось і вечар настаў. Хай заўжды будзе так. (Вершы.) // Першацвет : часопіс. — Мн.: Полымя, 1994. — В. 16. — № 3. — С. 58—61.
  10. Паэты Уздзеншчыны сустрэліся з Дзяржынскімі творцамі. news.21.by (5 сакавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 14 верасня 2013. Праверана 20 ліпеня 2012.
  11. Наста Грышчук Ударны ліпень // Літаратура і мастацтва : газета. — Мн.: СПБ, РВУ «Звязда», 7 жніўня 2015. — В. 4831. — № 31. Архівавана з першакрыніцы 11 кастрычніка 2015.
  12. Ганна Севярынец VELVETавае інтэрв’ю. Слова чытачу: Алег Грушэцкі. Velvet.by (28 студзеня 2015). Праверана 25 красавіка 2015.
  13. Вынікі конкурсу артыкулаў у Вікіпедыі. ТБМ (28 чэрвеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 26 ліпеня 2015. Праверана 26 ліпеня 2015.
  14. Вынікі рэспубліканскага конкурсу “Памяць роду: мінулае вачыма сучаснікаў”. час. «Роднае слова» (14 лістапада 2016). Архівавана з першакрыніцы 19 лістапада 2016. Праверана 19 лістапада 2016.
  15. Культурны ракурс // Літаратура і мастацтва : газета. — Мн.: СПБ, РВУ «Звязда», 6 студзеня 2017. — В. 4904. — № 1. — С. 16. Архівавана з першакрыніцы 24 студзеня 2017.
  16. Алег Грушэцкі Цямлівы кот і шляхецкі сын. часопіс «Вясёлка» (4 сакавіка 2015). Архівавана з першакрыніцы 11 кастрычніка 2015. Праверана 15 верасня 2015.
  17. Алег Грушэцкі Жаўнер і вужалка // Маладосць : часопіс. — 2015. — № 7. — С. 15—22. Архівавана з першакрыніцы 11 кастрычніка 2015.
  18. Алег Грушэцкі Вавельскі цмок. часопіс «Вясёлка» (12 жніўня 2016). Архівавана з першакрыніцы 24 кастрычніка 2016. Праверана 24 кастрычніка 2016.
  19. Алег Грушэцкі Лепельскі цмок. часопіс «Вясёлка» (20 верасня 2016). Архівавана з першакрыніцы 24 кастрычніка 2016. Праверана 24 кастрычніка 2016.
  20. Алег Грушэцкі Варшаўская сірэнка. часопіс «Вясёлка» (11 сакавіка 2017). Архівавана з першакрыніцы 23 мая 2017. Праверана 23 мая 2017.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

.