Украінскі дзяржаўны ўніверсітэт чыгуначнага транспарту
Украінскі дзяржаўны ўніверсітэт чыгуначнага транспарту | |
---|---|
Український державний університет залізничного транспорту | |
| |
Арыгінальная назва | Український державний університет залізничного транспорту |
Міжнародная назва | Ukrainian State University of Railway Transport |
Заснаваны | 1930 |
Тып | профільная ВНУ |
Рэктар | Q28703485? |
Студэнты | 8 000 |
Дактары | 67 |
Прафесары | 80 |
Выкладчыкаў | 500 |
Размяшчэнне | Харкаў |
Сайт | kart.edu.ua |
![]() |
Украінскі дзяржаўны ўніверсітэт чыгуначнага транспарту (укр.: Український державний університет залізничного транспорту) — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам ўніверсітэта, размешчаная ў Харкаве.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Гісторыя ўстановы бярэ свой пачатак 12 чэрвеня 1930 года, калі ў адпаведнасці з пастановай Савета Народных Камісараў УССР быў створаны Харкаўскі эксплуатацыйна-цягавы інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту. У новым інстытуце пачалі заняткі 432 студэнты. У 1932 годзе навучальная ўстанова была перайменавана ў Харкаўскі эксплуатацыйна-механічны інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту, а восенню 1933 года — у Харкаўскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту. У 1993 годзе інстытут быў акрэдытаваны дзяржаўнай акрэдытацыйнай камісіяй Міністэрства адукацыі і навукі Украіны па IV ўзроўню акрэдытацыі са змяненнем статусу. Інстытут стаў называцца Харкаўскай дзяржаўнай акадэміяй чыгуначнага транспарту. Згодна з загадам Міністэрства транспарту і сувязі Украіны ад 28 мая 2001 года ВНУ стала Украінскай дзяржаўнай акадэміяй чыгуначнага транспарту. Распараджэннем Кабінета Міністраў Украіны ад 30 кастрычніка 2014 года ў рамках імплементацыі новага Закона Украіны "Аб вышэйшай адукацыі" ўстанова перайменавана ва Украінскі дзяржаўны ўніверсітэт чыгуначнага транспарту.
Структура[правіць | правіць зыходнік]
- Факультэт будаўніцтва
- Факультэт інфармацыйна-ўпраўленчых сістэм і тэхналогій
- Механіка-энергетычны факультэт
- Факультэт кіравання працэсамі перавозкі
- Эканамічны факультэт