Харкаўская дзяржаўная акадэмія дызайну і мастацтваў
Выгляд
| Харкаўская дзяржаўная акадэмія дызайну і мастацтваў | |
|---|---|
| Харківська державна академія дизайну та мистецтв | |
| | |
| Арыгінальная назва | Харківська державна академія дизайну та мистецтв |
| Міжнародная назва | Kharkiv State Academy of Design and Arts |
| Заснаваны | 1921 |
| Тып | профільная ВНУ |
| Студэнты | 1 500 |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Харкаў |
| Сайт | ksada.org |
Харкаўская дзяржаўная акадэмія дызайну і мастацтваў (укр.: Харківська державна академія дизайну та мистецтв) — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова, размешчаная ў Харкаве.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1869 годзе ў Харкаве адкрылася Харківська малювальна школа М. Раеўскай-Івановай як асобная навучальная ўстанова, якая абрала мастацка-прамысловы кірунак.
З 1896 года прыватная школа М. Раеўскай-Івановай была пераўтворана ў гарадскую мастацкую школу.
У 1912 г. адбылося адкрыццё ў Харкаве мастацкага вучылішча, падпарадкаванага Санкт-пецярбургскай Акадэміі мастацтваў. Дырэктарам вучылішча прызначылі А. М. Любімава, рэкамендаванага на гэтую пасаду яго настаўнікам І. Я. Рэпіным.
Перайменаванні
[правіць | правіць зыходнік]- З 1921 года — Харкаўскі мастацкі тэхнікум павышанага тыпу
- З 1927 года — Харкаўскі мастацкі інстытут
- З 1934 года — Харкаўскі мастацкі тэхнікум
- З 1945 года — Харкаўскі мастацкі інстытут
- З 1963 года — Харкаўскі мастацка-прамысловы інстытут
- З 2001 года — Харкаўская дзяржаўная акадэмія дызайну і мастацтваў
Сучасная структура
[правіць | правіць зыходнік]- Факультэт выяўленчага мастацтва
- Факультэт дызайну
- Факультэт прасторавага дызайну
- Факультэт аўдыявізуальнага мастацтва і завочнага навучання