Харкаўская дзяржаўная зоаветэрынарная акадэмія
Выгляд
| Харкаўская дзяржаўная зоаветэрынарная акадэмія | |
|---|---|
| Харківська державна зооветеринарна академія | |
| | |
| Арыгінальная назва | Харківська державна зооветеринарна академія |
| Міжнародная назва | Kharkiv State Veterinary Academy |
| Заснаваны | 1851 |
| Тып | профільная ВНУ |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Харкаў |
| Сайт | hdzva.edu.ua |
Харкаўская дзяржаўная зоаветэрынарная акадэмія (укр.: Харківська державна зооветеринарна академія) — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова, размешчаная ў Харкаве.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Гісторыя ВНУ пачынаецца з 1847 года, калі пад Харкавам была створана "Паўднёва-Заходняя ферма" як навучальная ўстанова з мэтай падрыхтоўкі ўпраўляючых для прыватных маёнткаў. У 1855 годзе пры ёй адкрываецца земляробчае вучылішча. У 1911 годзе яно ператворана ў сярэднюю сельскагаспадарчую школу з 6-гадовым тэрмінам навучання. У 1928 годзе яна рэарганізоўваецца ў заатэхнікум, а з 1930 года становіцца заатэхнічным інстытутам. Харкаўскі ветэрынарны інстытут заснаваны ў 1960 годзе шляхам аб'яднання ветэрынарнага і заатэхнічнага інстытутаў.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Факультэт ветэрынарнай медыцыны
- Факультэт тэхналогій вытворчасці жывёлагадоўлі і менеджменту
- Факультэт біятэхналогій і прыродакарыстання
- Інстытут каняводства
- Інстытут паслядыпломнай адукацыі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ GRID Release 2018-05-01 — 2018-05-01 — 2018. — doi:10.6084/M9.FIGSHARE.6216392
- ↑ GRID Release 2017-05-22 — 2017-05-22 — 2017. — doi:10.6084/M9.FIGSHARE.5032286