Харкаўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання і гандлю

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Харкаўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання і гандлю
Харківський державний університет харчування та торгівлі
Арыгінальная назва Харківський державний університет харчування та торгівлі
Міжнародная назва Kharkiv State University of Food Technology and Trade
Заснаваны 1893
Тып профільная ВНУ
Студэнты 5 500
Дактары 42
Прафесары 63
Размяшчэнне Харкаў
Сайт hduht.edu.ua
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Харкаўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання і гандлю (укр.: Харківський державний університет харчування та торгівлі) — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам нацыянальнага ўніверсітэта, размешчаная ў Харкаве.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Універсітэт свае вытокі выводзіць ад Камерцыйнага вучылішча імя імператара Аляксандра III, якое дзейнічала ў 1893-1919 гады. У снежні 1911 года губернскі земскі сход задаволіў хадайніцтва купецкай грамады аб стварэнні на базе вучылішча Харкаўскага камерцыйнага інстытута. Аднак ён быў створаны толькі ў канцы 1916 года і праіснаваў да сярэдзіны 1918 года. У 1929 годзе быў адкрыты Харкаўскі інстытут савецкага гандлю па падрыхтоўцы спецыялістаў вышэйшай кваліфікацыі для сістэмы гандлю і харчавання. Другая сусветная вайна часова прыпыніла дзейнасць інстытута. Пасля вайны ў Харкаве быў адкрыты Інстытут савецкага гандлю, які ў 1959 годзе быў пераведзены ў Данецк. У Харкаве застаўся вячэрне-завочны факультэт Данецкага інстытута савецкага гандлю, на базе якога 1 ліпеня 1967 года быў створаны Харкаўскі інстытут грамадскага харчавання. Пастановай Кабінета Міністраў Украіны ад 20 красавіка 1994 года ВНУ рэарганізавана ў Харкаўскую дзяржаўную акадэмію тэхналогій і арганізацыі харчавання. 11 красавіка 2000 года акадэмія акрэдытаваная як вышэйшая навучальная ўстанова IV ўзроўню акрэдытацыі. Пастановай Кабінета Міністраў Украіны ад 11 кастрычніка 2002 года ВНУ прысвоены статус універсітэта.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  • Інстытут харчовых тэхналогій і бізнесу
  • Інстытут эканомікі і фінансаў
  • Факультэт менеджменту
  • Факультэт упраўлення гандлёва-прадпрымальніцкай і мытнай дзейнасцю

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]