Уладзімір Іванавіч Кужанаў
Уладзімір Іванавіч Кужанаў | |
---|---|
Нараджэнне |
27 чэрвеня 1952 (71 год) |
Адукацыя | |
Дзейнасць | ваенны, палітык, інжынер |
Месца працы | |
Ваенная служба | |
Званне |
|
Узнагароды |
Уладзімір Іванавіч Кужанаў (27 чэрвеня 1952, Чырвонае Знамя, Буда-Кашалёўскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі ваенны дзеяч, палітык. Палкоўнік.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (інжынер), Мінскую вышэйшую партыйную школу (выкладчык грамадскіх дысцыплін), Інстытут нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.
Пасля службы ва Узброеных Сілах СССР працаваў у Мінскім лакаматыўным дэпо, служыў у органах Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, Службе бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
З 2 снежня 1998 года па 20 студзеня 1999 года выконваў абавязкі начальніка Службы бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Быў афіцыйным прадстаўніком Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь ва Украіне.
Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга і чацвёртага скліканняў[1].
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ КУЖАНОВ ВЛАДИМИР ИВАНОВИЧ(недаступная спасылка)
- ↑ ПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання Архівавана 16 верасня 2020.
- Нарадзіліся 27 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1952 годзе
- Нарадзіліся ў Буда-Кашалёўскім раёне
- Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту
- Выпускнікі Мінскай вышэйшай партыйнай школы
- Супрацоўнікі Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь
- Супрацоўнікі Службы бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Палкоўнікі Беларусі
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання