Перайсці да зместу

Уладзімір Абрамавіч Этуш

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Абрамавіч Этуш
руск.: Владимир Этуш
Дата нараджэння 6 мая 1922(1922-05-06)
Месца нараджэння
Дата смерці 9 сакавіка 2019(2019-03-09)[1] (96 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Yelena Izmaylova[d] і Ninel Myshkova[d]
Дзеці Раіса Этуш
Адукацыя
Прафесія акцёр, тэатральны акцёр, тэатральны педагог, кінарэжысёр, тэлеакцёр, кінаакцёр
Гады актыўнасці 1945 — 2019
Тэатр Тэатр імя Я. Б. Вахтангава
Узнагароды
IMDb ID 0262234
Сайт etush.ru (руск.)
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уладзімір Абрамавіч Этуш (6 мая 1922, Масква — 9 сакавіка 2019, Масква) — расійскі акцёр.

Нарадзіўся 6 мая 1922 года ў Маскве ў яўрэйскай сям’і. Бацька будучага акцёра — Абрам Савельевіч Этуш, родам з мястэчка Глуск Магілёўскай губерні — да Кастрычніцкай рэвалюцыі быў каміваяжорам. Маці — Раіса Канстанцінаўна Этуш — да першага арышту мужа была хатняй гаспадыняй (Абрама Савельевіча арыштоўвалі двойчы), пасля працавала касірам у фотаатэлье.

У гады Вялікай Айчыннай вайны Уладзімір Этуш скончыў ваенна-перакладчыцкі факультэт Другога Маскоўскага педагагічнага інстытута замежных моў, ваяваў на фронце ў званні лейтэнанта адміністрацыйнай службы. У 1943 годзе пад Такмаком (сяло Варашылаўка) у Запарожскай вобласці цяжка паранены. Пасля шпіталя атрымаў другую групу інваліднасці і быў камісаваны. Член ВКП (б) з 1946 года.

У кіно акцёр пачаў здымацца ў 1953 годзе і першую ролю адыграў у гістарычнай карціне Міхаіла Рома «Адмірал Ушакоў».

Уладзімір Этуш — майстар вострахарактарных і камедыйных роляў. Гледачам памятныя яго цудоўныя працы ў камедыях Леаніда Гайдая — Саахаў з легендарнай «Каўказскай палонніцы», інжынер Андрэй Брунс з экранізацыі «12 крэслаў» і стаматолаг Антон Сямёнавіч Шпак з карціны «Іван Васілевіч мяняе прафесію».

Жонкі
  • Нінэль Мышкова (1926—2003) — актрыса, адзіная дачка генерала артылерыі Канстанціна Мышкова.
  • Алена Ізмайлава (1920—2005) — актрыса, грамадзянскі шлюб.
  • Ніна Крайнова (1927—2000) — выкладчыца англійскай мовы.
  • Алена Гарбунова (нар. 1965) — выкладчыца англійскай мовы.
Дзеці
Унукі
  • Уладзімір.
  1. 1953 — Адмірал Ушакоў — Сеід-Алі
  2. 1955 — Авадзень — Марціні
  3. 1960 — Час летніх адпачынкаў
  4. 1964 — Старшыня — Калоеў
  5. 1966 — Каўказская палонніца, або Новыя прыгоды Шурыка — таварыш Саахаў
  6. 1968 — Старая, старая казка — Кароль і Шынкар
  7. 1969 — Стары знаёмы — Самецкі (рэжысёр-пастаноўшчык спектакля на вадзе)
  8. 1969 — Мужчынская гутарка
  9. 1970 — Місія ў Кабуле
  10. 1971 — 12 крэслаў — інжынер Брунс
  11. 1971 — Цень
  12. 1972 — Справы даўно мінулых дзён
  13. 1972 — Цырк запальвае агні
  14. 1972 — Мужчыны
  15. 1973 — Непапраўны ілгун — эмір Бурухтан Другі Другі
  16. 1973 — Іван Васілевіч мяняе прафесію — Антон Сямёнавіч Шпак
  17. 1974 — Нейлон 100 %
  18. 1975 — Прыгоды Бураціна — Карабас-Барабас
  19. 1977 — Як Іванушка-дурылка за цудам хадзіў
  20. 1978 — Па вуліцы камода вадзілі
  21. 1978 — 31 чэрвеня — магістр Мальгрым
  22. 1979 — Дзюма на Каўказе — Бабадул
  23. 1979 — Міліянерка (Тэлеспектакль)
  24. 1982 — Асліная скура — кароль Гастон
  25. 1983 — Месье Ленуар, які… (тэлеспектакль) — Поль-Альбер Ленуар
  26. 1984 — Макар-следапыт — Іраклій
  27. 1991 — Не абуджайце сабаку, яеі спіць — Грыша
  28. 1993 — Мары ідыёта — Фунт
  29. 1993 — Бравыя хлопцы
  30. 1998 — Класік — «аўтарытэт» Манарх
  31. 1999 — Паварот ключа (серыял)
  32. 2005 — Тры мушкецёры
  33. 2006 — Парк савецкага перыяду