Уладзімір Аляксеевіч Саечнікаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Аляксеевіч Саечнікаў
Дата нараджэння 1954
Месца нараджэння
Род дзейнасці фізік, выкладчык універсітэта
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар
Узнагароды
Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Уладзімір Аляксеевіч Саечнікаў — загадчык кафедры фізікі і аэракасмічных тэхналогій БДУ, доктар фізіка-матэматычных навук (1994), прафесар (1995).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1954 годзе. У 1976 годзе скончыў з адзнакай фізічны факультэт. З 1976 года — малодшы навуковы супрацоўнік, з 1984 года — старшы навуковы супрацоўнік, з 1989 года — вядучы навуковы супрацоўнік НДІ прыкладных фізічных праблем Белдзяржуніверсітэта. У 1987—1988 гадах — стыпендыят DAAD (Германія), у 1990—1991 гадах — стыпендыят фонду Г. Герца (Германія), у 2001—2002 гадах — запрошаны даследчык Рурскага ўніверсітэта. З 1982 года кандыдат, а з 1994 года — доктар фізіка-матэматычных навук. З 1995 года — прафесар кафедры інтэлектуальных сістэм, з 1998 года — загадчык кафедры фізікі факультэта радыёфізікі і камп’ютэрных тэхналогій.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

З’яўляецца адным з арганізатараў даследаванняў па фізіцы лазерных, хваляводных і валаконна-аптычных прыбораў і прылад. Ім сфарміраваны і паспяхова развіваюцца важныя навуковыя напрамкі ў галінах: оптаэлектронікі, уключаючы біямедыцынскія прыборы і прылады і мікрабіялагічныя нанасэнсары, ГІС арыентаваныя экспертныя сістэмы, метады і сродкі абароны інфармацыі, спадарожнікавыя інфармацыйныя і тэлекамунікацыйныя сістэмы, якія маюць як фундаментальнае, так і прыкладное значэнне.

Пад яго кіраўніцтвам абаронены дзве кандыдацкіх дысертацыі, выкананы шэраг НДР і АКР па міжвузаўскіх праграмах, фонду фундаментальных даследаванняў, праектаў ДКНТ, праектах, выконваемых у праграмах Саюзнай дзяржавы, міжнародных праектах. Пад яго кіраўніцтвам распрацаваны: высокаэфектыўныя рэзанатары новага пакалення магутных хваляводных лазераў, высокачуллівая метады рэгістрацыі прасторава размеркаванага ўздзеяння валаконна-аптычнымі сэнсарамі, апаратна-праграмныя сродкі неінвазыўнай медыцынскай дыягностыкі, а таксама сэнсары біямедыцынскай дыягностыкі на аснове аптычнага рэзанансу ў дыэлектрычных мікрасферах. У вобласці інфармацыйных тэхналогій распрацаваны ГІС арыентаваныя: сістэма аператыўнага кантролю паводкавай абстаноўкі на вадазборах 5 найбуйнейшых рэк Рэспублікі Беларусь, аўтаматызаваная сістэма ранняга выяўлення і абвесткі аб НС на прадпрыемствах канцэрна Белнафтахім, сістэмы кантролю стану гідратэхнічных збудаванняў і пажара-выбухованебяспечных аб’ектаў, геаінфармацыйныя сістэмы Нацыянальных паркаў: Белавежская пушча, Браслаўскія азёры а таксама Бярэзінскі біясферны запаведнік, а таксама праграмныя сродкі абароны дакументаў і каштоўных папер для прадпрыемстваў Дзяржзнака РБ і інш.

У цяперашні час з’яўляецца кіраўніком падпраграмы «Стварэнне сістэмы прафесійнай аэракасмічнай адукацыі» Нацыянальнай праграмы даследавання і выкарыстання касмічнай прасторы ў мірных мэтах на 2008—2012 гады, кіраўніком шэрагу НДР і НДВКП у рамках міжнародных праектаў, праграм Саюзнай дзяржавы «Космас НТ», «Нанатэхналогіі СД», дзяржаўных праграм «Фатоніка», «Канвергенцыя», «Касмічныя даследаванні», «Зніжэнне рызык ад НС». З’яўляецца арганізатарам і дырэктарам Цэнтра аэракасмічнай адукацыі БДУ. Вынікі яго навуковых даследаванняў апублікаваныя ў больш чым 260 публікацыях, у тым ліку 8 аўтарскіх сведчанняў на вынаходкі і 4 праграмных прадукта. Вялікую ўвагу надае развіццю сістэмы адукацыі ў вышэйшай школе, маючы больш за 20 вучэбна-метадычных публікацый, у тым ліку 2 курса лекцый (1 з грыфам Міністэрства адукацыі) і інтэграцыі адукацыі, навукі і вытворчасці, якая складаецца ва ўзаемадзеянні з установамі НАНБ, прамысловымі прадпрыемствамі РБ, ВНУ і арганізацыямі Расійскай Федэрацыі, Украіны, Казахстана, Германіі, Польшчы, Кітая, Сірыі. З’яўляецца вучоным сакратаром спецыялізаванага савета Д 02.01.14 і членам спецыялізаванага савета Д 02.01.10 пры БДУ.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі