Уладзімір Дзмітрыевіч Будзько
Уладзімір Дзмітрыевіч Будзько | |
---|---|
Дата нараджэння | 30 снежня 1927 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 кастрычніка 2004 (76 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | археалогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Уладзімір Дзмітрыевіч Будзько (30 снежня 1927, в. Ліскі, Рагачоўскі раён, Гомельская вобласць — 19 кастрычніка 2004) — беларускі археолаг. Кандыдат гістарычных навук (1962).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне.
У 1957 скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна. З 1961 па 1964 малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі АН БССР, з 1964 па 1965 старшы навуковы супрацоўнік, з 1965 па 1970 загадчык сектара археалогіі. У 1962 абараніў кандыдацкую дысертацыю «Палеолит Белоруссии». У 1970—1972 дацэнт Гомельскага ўніверсітэта, з 1973 у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі.
Навуковая сфера
[правіць | правіць зыходнік]Даследаваў верхні палеаліт і мезаліт на тэрыторыі Беларусі і сумежнай тэрыторыі Расіі. Праводзіў раскопкі верхнепалеалітычных стаянак у Бердыжы, Елісеевічах, Юдзінаве, Юравічах, стаянак фінальнага палеаліту ў Падлужжы, Грэнску, Рудні Споніцкай і інш., устанавіў іх геалагічны ўзрост (разам з Л. М. Вазнячуком), вызначыў месца гэтых помнікаў сярод аналагічных стаянак Усходняй і Цэнтральнай Еўропы. Вылучыў самастойную грэнскую культуру, якая ў сваім развіцці прайшла 2 этапы: фінальнапалеалітычны і мезалітычны.
Творы
[правіць | правіць зыходнік]- Археология в Белоруссии за советский период // Советская археология. — 1967. — № 4. — С.
- Некоторые итоги исследования палеолита Белоруссии // Человек и географическая среда: сборник к VII Международному конгрессу. — М., 1964.
- Новейшие данные по палеолиту Белоруссии // Труды Четвертичной комиссии. — М., 1964
- О свидерской культуре в Белоруссии // Мезолит СССР. — М. — Л., 1962. — (Археология СССР).
- Юровичская верхнепалеолитическая стоянка // Белорусские древности. — Мн., 1967.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Чубур А. А., Курлович П. С. Создатель археологических химер: карьера Владимира Будько(руск.) // Рогачевские чтения: музей, археология, история. — Воронеж: 2021. — В. 1. — С. 116—124. Архівавана з першакрыніцы 15 сакавіка 2024.
- Нарадзіліся 30 снежня
- Нарадзіліся ў 1927 годзе
- Нарадзіліся ў Рагачоўскім раёне
- Памерлі 19 кастрычніка
- Памерлі ў 2004 годзе
- Супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАНБ
- Выкладчыкі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Супрацоўнікі ІМЭФ НАНБ
- Кандыдаты гістарычных навук
- Выпускнікі БДУ
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Кавалеры ордэна Славы
- Узнагароджаныя медалём «За баявыя заслугі»
- Узнагароджаныя медалём «За адвагу»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «За ўзяцце Кёнігсберга»
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Археолагі Беларусі