Уладзімір Міхайлавіч Казбярук
Уладзімір Міхайлавіч Казбярук | |
---|---|
Дата нараджэння | 29 жніўня 1923 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 4 красавіка 2016 (92 гады) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец, літаратурны крытык, гісторык літаратуры, гісторык, выкладчык універсітэта, літаратар, перакладчык, літаратуразнавец |
Навуковая сфера | літаратуразнаўства[1], літаратурная крытыка[1], гісторыя літаратуры[d][1], гістарыяграфія[1] і гісторыя культуры[d][1] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат філалагічных навук[2] (1963) |
Альма-матар | |
Член у |
Уладзімір Міхайлавіч Казбяру́к[3][4] (нар. 29 жніўня 1923, в. Бандары, цяпер Падляскае ваяводства, Польшча — 4 красавіка 2016) — беларускі літаратуразнавец. Кандыдат філалагічных навук (1963).
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў філалагічны факультэт БДУ ў 1949 годзе. У 1949—1952 гадах настаўнік у Навагрудскім раёне, выкладчык Полацкага педагагічнага інстытута. Вучыўся ў аспірантуры пры Мінскім педагагічным інстытуце (1952—1955). У 1959—1991 гадах у Інстытуце літаратуры АН Беларусі. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Навукова-даследчыцкая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Вывучаў беларуска-польскія літаратурныя сувязі, беларускі рамантызм ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя. Аўтар даследаванняў па гісторыі Беларусі і беларускай культуры (ліквідацыя беларускай дзяржаўнасці і нацыянальнай свядомасці ў XVII—XVIII стагоддзях, беларускае нацыянальнае адраджэнне ў ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя, утварэнне БНР, жыццё і літаратурная дзейнасць Ф. Скарыны, Г. Пельгрымоўскага, С. Тшашчкоўскай, К. Каліноўскага, А. Гаруна і інш.).
Для беларуска-польскага зборніка «Малыя героі вялікай вайны» (1986) пераклаў успаміны маладых польскіх удзельнікаў Другой сусветнай вайны, таксама пераклаў на рускую мову «Клад» (1986) З. Бядулі, «Хітры мангуст» (ангольскія казкі, 1987), «Комбле» (грузінскія казкі, 1990), асобныя казкі і апавяданні пісьменнікаў народаў СССР[5]</ref>.
Выбраная бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Ступені росту: Беларуская літаратура канца ХІХ — пач. ХХ ст. і традыцыі польскіх пісьменнікаў. — Мн., 1974.
- Паэма Якуба Коласа «Новая зямля»: У святле славянскіх традыцый. — Мн., 1979.
- Назіранні над беларускім рамантызмам пач. ХХ ст. — Мн., 1983.
- Светлай свабоды гучны звон : Алесь Гарун : [беларускі пісьменнік, 1887—1920] — Мн. : Навука і тэхніка, 1991. — 61, [2] с., [8] л. ил., факс.; 20 см. — (Нашы славутыя землякі).; ISBN 5-343-00646-9.
- Нашы вытокі. Пошукі гісторыка-літаратурнай праўды, Тэкст, эсэ. Разважанні. Палемічныя артыкулы : [зборнік] Мінск : Мастацкая літаратура , 2007 .- 197, [3] с.- ISBN 978-985-02-0897-2.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Казбяру́к Уладзімір Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 425. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
- Казбяру́к Уладзімір Міхайлавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — С. 8. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
- Уладзімір Казбярук // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — С. 241—242. — 653 с.: іл. — 22 000 экз. — ISBN 5-340-00709-X.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 29 жніўня
- Нарадзіліся ў 1923 годзе
- Нарадзіліся ў Беластоцкім павеце
- Памерлі 4 красавіка
- Памерлі ў 2016 годзе
- Выкладчыкі Полацкага педагагічнага інстытута
- Супрацоўнікі Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАНБ
- Кандыдаты філалагічных навук
- Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
- Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
- Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Літаратуразнаўцы СССР
- Літаратуразнаўцы Беларусі
- Гісторыкі СССР
- Гісторыкі Беларусі
- Перакладчыкі СССР
- Перакладчыкі Беларусі
- Перакладчыкі з польскай мовы
- Перакладчыкі з беларускай мовы
- Перакладчыкі на беларускую мову
- Перакладчыкі на рускую мову