Уладзімір Аляксандравіч Мацюхін

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Уладзімір Мацюхін)
Jump to navigation Jump to search
Уладзімір Аляксандравіч Мацюхін
Дата нараджэння 11 чэрвеня 1931(1931-06-11) (87 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці фізіёлаг
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
ордэн Францыска Скарыны

Уладзімір Аляксандравіч Мацюхін (нар. 11 чэрвеня 1931, вёска Петрапаўлаўка, Мікалаеўская вобласць, Украіна) — беларускі фізіёлаг. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1995), акадэмік Акадэміі медыцынскіх навук СССР (1986), Расійскай акадэміі медыцынскіх навук (1991), доктар медыцынскіх навук (1965), прафесар (1977). 

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Ваенна-Марскі факультэт пры 1-м Ленінградскім медыцынскім інстытуце (1953). У 1953-1979 гг. служыў на Ваенна-Марскім Флоце лекарам часткі, галоўным Радыёла-таксікалогіі Ціхаакіянскага флоту, у 1966-1978 гг. член секцыі абаронная праблем Прэзідыума АН СССР (г. Новасібірск). У 1978-1988 гг. дырэктар Інстытута фізіялогіі Сібірскага аддзялення АМН СССР. У 1988-1993 гг. дырэктар НДІ радыяцыйнай медыцыны Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, у 1994-2005 гг. галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута фізіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З 2005 г. прафесар Маскоўскай медыцынскай акадэміі імя І. М. Сечанава.

Навуковыя працы прысвечаны праблемам экалогіі, біёнікі, біярытмалогіі, радыяцыйнай медыцыны. Даследаваў фізіялогію здаровага чалавека пры пераездзе яго ва ўмовы мусоннага клімату Далёкага Усходу. Абгрунтаваў і сфармуляваў асноўныя палажэнні высунутай канцэпцыі дынамічнай рэгіянальнай (геаграфічнай) нормы фізіялагічных паказчыкаў. Распрацаваў фізіялогію і хронаэкалогію геаграфічных перасоўванняў, звязаных са зменай чалавекам прыродна-кліматычных і сацыяльна-вытворчых умоў. Ажыццявіў комплексныя даследаванні па эколага-фізіялагічных і эколага-радыяцыйных праблемах чалавека пасля Чарнобыльскай катастрофы. Распрацоўвае сістэмы жыццезабеспячэння пасля буйных радыяцыйных катастроф.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны Ордэнам Францыска Скарыны (2002), медалямі.

Навуковыя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Биоклиматология человека в условиях муссонов. Л.: Наука, 1971.
  • Биоэнергетика и физиология плавания рыб. Новосибирск: Наука, 1973.