Перайсці да зместу

Уладзімір Мікалаевіч Жабінскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Мікалаевіч Жабінскі
Дата нараджэння 5 ліпеня 1960(1960-07-05) (64 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец, хімік
Месца працы
Навуковая ступень доктар хімічных навук[2] (2000)
Навуковае званне
Альма-матар
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь

Уладзімір Мікалаевіч Жабінскі (нар. 5 ліпеня 1960, в. Шутавічы, Смаргонскі раён, Гродзенская вобласць[3]) — беларускі хімік-арганік. Член-карэспандэнт (2017), доктар хімічных навук (2000), дацэнт (2011).

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (1982).

З 1982 года ў Інстытуце біяарганічнай хіміі АН БССР, з 2003 года галоўны навуковы супрацоўнік.

Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (1996) за цыкл прац «Сінтэз, даследаванне і выкарыстанне брасінастэроідаў — новага класа гармонаў раслін».

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Даследаванні ў галіне хімічнага сінтэзу і выкарыстання стэроідаў, у прыватнасці, гармонаў раслін-брассінастероідаў. Шэраг работ прысвечаны распрацоўцы метадаў пабудовы структурных фрагментаў поліфункцыяналізіраванных стэроідаў. Ажыццявіў сінтэз важнейшых брасінастэроідаў, адпаведных ізатопна- і флуарэсцентна мечаных вытворных. Удзельнічаў у распрацоўцы канцэпцыі рэгуляцыі жыццяздольнасці і прадуктыўнасці раслін з дапамогай стэроідных гармонаў, стварэнні і ўкараненні прынцыпова новых аграпрэпаратаў і экалагічна дружалюбных тэхналогій на гэтай аснове.

Аўтар больш за 350 навуковых прац, у тым ліку 7 манаграфій.

  • Брассиностероиды. Минск, 1993 (в соавт.).
  • Brassinosteroids. A New Class of Plant Hormones. San Diego, 1999.
  • Steroid plant hormones: effects outside plant kingdom // Steroids. 2015. Vol. 97 (в соавт.).

Зноскі

  • Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 18, кн. 1. — Мінск, 2004.
  • Дзяржаўныя прэміі Беларускай ССР і Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі, 1972—2002 : даведнік. — Мінск, 2004.