Уладзімір Мікалаевіч Мізгайлаў
Уладзімір Мікалаевіч Мізгайлаў | |
---|---|
руск.: Владимир Николаевич Мизгайлов | |
Дата нараджэння | 24 верасня 1936 (84 гады) |
Месца нараджэння | Суземка, Суземскі раён, Бранская вобласць, РСФСР, СССР |
Дата смерці | 6 мая 2019 (82 гады) |
Грамадзянства |
![]() ![]() |
Род дзейнасці | фізік |
Навуковая сфера | радыёфізіка, радыётэхніка |
Месца працы | Казанскі нацыянальны даследчы тэхнічны ўніверсітэт імя А. М. Тупалева, Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны, Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П. В. Сухога, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук |
Навуковае званне | прафесар |
Альма-матар |
Уладзімір Мікалаевіч Мізга́йлаў[1] (руск.: Мизгайлов Владимир Николаевич; нар. 24 верасня 1936) — вучоны ў галіне радыёфізікі[2] і радыётэхнікі[1][2], доктар фізіка-матэматычных навук (1990), прафесар (1991).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў пасёлку Суземка (Суземскі раён Бранскай вобласці Расіі). У 1959 годзе скончыў фізіка-матэматычны факультэт Навазыбкаўскага педагагічнага інстытута, у 1962 годзе — радыётэхнічны факультэт Казанскага авіяцыйнага інстытута і ў 1962—1974 гг. працаваў у ім. У 1971 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Синтез дискретных антенных систем по заданной диаграмме направленности с использованием экспериментальных данных». У 1974—1990 гг. на фізічным факультэце Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 1976—1979 і з 1991 года ў Беларускім інстытуце інжынераў чыгуначнага транспарту (3 1976 года — дэкан факультэта, з 1991 па 2010 год — прафесар кафедры «Электратэхніка»[3]). З 2005 года У. М. Мізгайлаў у на пасадзе прафесара кафедры «Прамысловая электроніка» Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П. В. Сухога.
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
У. М. Мізгайлаў з’яўляецца аўтарам навуковых прац па дыскрэтным слабанакіраваным антэнам лятальных апаратаў. Распрацаваў аўтаматызаваныя сродкі і спосабы пабудавання звычайных і галаграфічных выпраменьваючых прылад. Прапанаваў спосаб змянення эфектыўнай паверхні рассейвання аб’ектаў.
Аўтар і сааўтар шэрагу патэнтаў, у тым ліку «Способ построения радиоголографической антенны и плоская радиоголографическая антенна, полученная указанным способом», «Способ получения покрытия, уменьшающего обратное радиолокационное отражение, и гибкая лента, используемая при этом», «Плоская радиоголографическая антенна (ее варианты)»[4].
Сярод апублікаваных прац:
- Синтез слабонаправленных антенных систем. — Гомель, 2066.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10: Малайзія — Мугаджары.
- ↑ 2,0 2,1 Мизгайлов, Владимир Николаевич (доктор физико-математических наук; кандидат технических наук; радиофизика; радиотехника; род. 1936)(руск.) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
- ↑ Гісторыя кафедры «Электратэхніка»(руск.) // Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту
- ↑ База патэнтаў Беларусі(руск.)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10: Малайзія — Мугаджары. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10), ISBN 985-11-0035-8. — С. 348—349.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся 24 верасня
- Нарадзіліся ў 1936 годзе
- Памерлі 6 мая
- Памерлі ў 2019 годзе
- Дактары фізіка-матэматычных навук
- Выпускнікі Бранскага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Нарадзіліся ў Суземскім раёне
- Нарадзіліся ў Бранскай вобласці
- Выпускнікі Казанскага тэхнічнага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Казанскага тэхнічнага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Выкладчыкі БелДУТ
- Выкладчыкі ГДТУ імя П. В. Сухога
- Радыётэхнікі
- Радыёфізікі