Суземскі раён
Суземскі раён | |
---|---|
Суземский район | |
Краіна |
![]() |
Статус | раён |
Уваходзіць у | Бранская вобласць |
Адміністрацыйны цэнтр | Суземка |
Дата ўтварэння | 1929 |
Насельніцтва | 18 800 |
Плошча | 1 339,32 км² |
![]() |
|
Часавы пояс | UTC+3 |
Тэлефонны код | +7 48353 |
Код аўтам. нумароў | 32 |
![]() |
Суземскі раён (руск.: Суземский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым усходзе Бранскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — пасёлак Суземка.
Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Мяжуе з Сеўскім раёнам на паўднёвым усходзе, Камарыцкім раёнам на ўсходзе, Брасаўскім раёнам на паўночным усходзе, Трубчэўскім раёнам на захадзе, Наўлінскім раёнам на поўначы, Сэрэдына-Будскім раёнам Сумскай вобласці Украіны на поўдні.
Плошча тэрыторыі — 1339,32 км².[1]
Гідралогія[правіць | правіць зыходнік]

Па тэрыторыі раёна цякуць некалькі рэчак:
Флёра і фаўна[правіць | правіць зыходнік]
На тэрыторыі Трубчэўскага і Суземскага раёнаў размяшчаецца запаведнік «Бранскі лес».
Экалогія[правіць | правіць зыходнік]
Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС частка раёна апынулася ў зоне забруджання ізатопамі стронцыя-90 і цэзія-137. Плошча забруджаных лясных тэрыторый на 1 студзеня 2004 года складала 4059 га са шчыльнасцю забруджвання да 5 Кы/км²[2].
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Суземскі раён быў утвораны ў 1929 годзе ў складзе Бранскай акругі Заходняй вобласці, у 1937 годзе ўвайшоў у склад Арлоўскай вобласці, а з 1944 года знаходзіцца ў складзе Бранскай вобласці. Неаднаразова расфармоўваўся і аднаўляўся.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел[правіць | правіць зыходнік]
Пасля муніцыпальнай рэформы (2005) у раёне маецца 2 гарадскія і 5 сельскіх паселішчаў:
Гарадскія паселішчы:
Сельскія паселішчы:
- Алешковіцкае сельскае паселішча
- Новапагошчанскае сельскае паселішча
- Няўдольскае сельскае паселішча
- Селячанскае сельскае паселішча
- Холмецкае сельскае паселішча
Транспарт[правіць | правіць зыходнік]
Па тэрыторыі раёна праходзіць чыгуначная лінія Бранск — Кіеў; ад станцыі Суземка адыходзіць чыгунка на горад Трубчэўск і пасялак Белая Бярозка. Па чыгунцы ажыццяўляецца грузавое злучэнне (пасажырскае злучэнне спыненае ў 2004 годзе).
Усе буйныя дарогі раёнe асфальтаваныя:
Дзейнічаюць аўтобусныя маршруты «Суземка — Зярнова», «Суземка — Дзянісаўка», «Суземка — Сеўск» і некалькі іншых.
Зноскі
- ↑ Тэрыторыя Суземскага раёна(недаступная спасылка) (руск.)
- ↑ Радыяцыйнае забруджванне тэрыторыі Бранскай вобласці Архівавана 31 сакавіка 2022. (руск.)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Суземскі раён
- Гісторыя адміністрацыйных пераўтварэнняў Бранскай вобласці(недаступная спасылка) (руск.)