Уладзімір Нічыпаравіч Семянькоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Нічыпаравіч Семянькоў
Дата нараджэння 20 сакавіка 1923(1923-03-20)
Месца нараджэння
Дата смерці 26 сакавіка 2007(2007-03-26) (84 гады)
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера філасофія і сацыялогія
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук (1953) і доктар філасофскіх навук (1981)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Айчыннай вайны I ступені медаль «Партызану Айчыннай вайны» I ступені медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Уладзімір Нічыпаравіч Семянько́ў[1] (20 сакавіка 1923 — 26 сакавіка 2007) — вучоны, філосаф і сацыёлаг, кандыдат гістарычных навук (1953), доктар філасофскіх навук (1981), прафесар (1982).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў вёсцы Стражавічы (Чашніцкі раён Віцебскай вобласці Беларусі). У час Вялікай Айчыннай вайны ў партызанах, камісар партызанскага атрада імя Багдана Хмяльніцкага Сенненскай партызанскай брыгады, капітан. У 1946 годзе скончыў Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КПБ, у 1949 годзе — Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. З 1949 года працаваў у Беларускім політэхнічным інстытуце на кафедры навуковага камунізму, пасаду загадчыка якой займаў у 1980—1986 гадах. У 1986—1998 гадах — у Інстытуце павышэння кваліфікацыі выкладчыкаў грамадскіх навук пры Беларускім дзяржаўным універсітэце.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Навуковая дзейнасць У. Н. Семянькова па праблемах грамадскага выхавання і фарміравання асобы, суадносін матэрыяльных, ідэалагічных і духоўных фактараў у працэсе выхавання, станаўлення і дзейнасці вытворчых калектываў. Распрацаваў новыя падыходы да комплекснага вывучэння грамадскага выхавання як сінтэзу грамадскіх адносін і дзейнасці людзей[1].

Сярод апублікаваных прац:

  • Производственный коллектив: труд, среда и воспитание. — Мн., 1975;
  • Комплексный характар воспитания. — Мн., 1979;
  • Совершенствование социализма и общественное воспитание: вопросы методологии и практики. — Мн.: Беларусь, 1986;
  • Формирование нового человека. — Мн.: Беларусь, 1982. — 94 с. — (ХХVI съезд КПСС: новая веха на пути к коммунизму);

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б БелЭн 2002.
  2. Семеньков Владимир Никифорович (руск.) // Праект «Партизаны Беларуси»

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]