Уладзімір Пятровіч Свірыдаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Пятровіч Свірыдаў
Дата нараджэння 7 снежня 1897(1897-12-07)
Месца нараджэння
Дата смерці 3 мая 1963(1963-05-03) (65 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Месца працы
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Род войскаў пяхота і артылерыя[d]
Званне генерал-лейтэнант
Камандаваў 55th Army[d], 67th Army[d] і 42-я армія (СССР)[d]
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Суворава I ступені ордэн Кутузава II ступені медаль «За абарону Ленінграда» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уладзімір Пятровіч Свіры́даў[1] (7 снежня 1897 — 3 мая 1963) — генерал-лейтэнант артылерыі (1943), удзельнік Першай сусветнай, грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў вёсцы Казулічы (зараз у Кіраўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі). Скончыў настаўніцкую семінарыю. У 1916 годзе быў прызваны на ваенную службу і ў чэрвені скончыў Віленскае ваеннае вучылішча, якое ў той час знаходзілася ў Палтаве. З канца жніўня 1916 года ў дзеючай арміі на Заходнім фронце. У 1917 годзе скончыў артылерыйскія курсы пры 55-й артылерыйскай брыгадзе і быў прызначаны камандзірам узвода[2]. Пасля дэмабілізацыі ў 1918 годзе паступіў у Магілёўскі педагагічны інстытут, скончыў першы курс і ў маі 1919 года быў прызваны ў Чырвоную Армію[2]. Удзельнік Грамадзянскай вайны ў складзе 17-й Ніжагародскай стралковай дывізіі — камандзір узвода гаўбічнага дывізіёна[2]. У верасні 1922 года скончыў Вышэйшую артылерыйскую школу камсаставу і застаўся ў страявым аддзеле на пасадзе камандзіра ўзвода, потым начальніка курса гарматных майстроў. У кастрычніку 1926 года прызначаны камандзірам батарэі Маскоўскай артылерыйскай школы. У сакавіку 1930 года скончыў Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзэ і быў прызначаны начальнікам штаба 8-а артылерыйскага палка 8-й стралковай дывізіі Беларускай ваеннай акругі. З красавіка 1931 года камандзір і камісар 16-га артылерыйскага палка 16-й стралковай дывізіі Ленінградскай ваеннай акругі[2]. З лютага 1934 года на пасадзе начальніка артылерыі 1-га стралковага корпуса ў Ноўгарадзе. З чэрвеня 1936 года У. П. Свірыдаў у штабе акругі на пасадзе начальніка аддзялення баявой падрыхтоўкі аддзела артылерыі. У 1936 годзе яму было прысвоена званне палкоўніка[2]. Скончыў 1-ы курс Акадэміі Генеральнага штаба РСЧА і быў пераведзены на выкладчыцкую работу на пасады старшага кіраўніка кафедры тактыкі[2]. Са снежня 1937 года У. П. Свірыдаў — начальнік артылерыі штаба Беларускага асобай ваеннай акругі, з студзеня 1939 года — Сярэднеазіяцкай ваеннай акругі, з красавіка 1940 года — Ленінградскай ваеннай акругі[2]. У 1940 годзе яму прысвоена званне генерал-маёра артылерыі[2].

З пачатку Вялікай Айчыннай вайны У. П. Свірыдаў на Паўночным, Леніградскім, 2-м Прыбалтыйскім і 3-м Прыбалтыйскім франтах. З кастрычніка 1941 года — намеснік камандуючага артылерыяй Ленінградскага фронту, з лістапада — камандуючы 55-й арміяй, са снежня 1943 года — камандуючы 67-й арміяй, з сакавіка 1944 года — камандуючы 42-й арміяй. Удзельнік абароны і прарыву блакады Ленінграда, Ленінградска-Наўгародскай і Поскоўска-Остраўскай, Рыжскай наступальных аперацый.

Пасля вайны У. П. Свірыдаў з ліпеня 1945 года займаў пасаду намесніка старшыні Саюзнай кантрольнай камісіі ў Венгрыі[2]. З лістапада 1947 па студзень 1948 года знаходзіўся ў распараджэнні Міністра Узброеных Сіл СССР, затым быў прызначаны камандуючым Асобнай механізаванай арміяй. З красавіка 1949 года займаў пасаду галоўнакамандуючага Цэнтральнай групай войскаў і адначасова (да жніўня 1950 года) Вярхоўнага камісара Аўстрыі[2]. У чэрвені—снежні 1953 года знаходзіўся ў распараджэнні Міністра абароны СССР, у 1954 годзе скончыў Вышэйшыя акадэмічныя курсы пры Вышэйшай ваеннай акадэміі імя К. Я. Варашылава[2]. У снежні 1954 года прызначаны намеснікам камандуючага войскамі Адэскай ваеннай акругі па войсках СПА краіны[2].

У сакавіку 1957 года звольнены ў адстаўку па стану здароўя. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 3-га склікання. Адзін з аўтараў кнігі «Бітва за Ленінград, 1941—1944»[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]