Уладзімір Рыгоравіч Цішкоўскі
Уладзімір Рыгоравіч Цішкоўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 22 чэрвеня 1933 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2014 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | эндакрыналогія, кардыялогія, рэўматалогія, сексапаталогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук (1984) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
|
Узнагароды |
Уладзімір Рыгоравіч Цішко́ўскі[1] (22 чэрвеня 1933, Магілёў — 2014) — урач, вучоны ў галіне кардыялогіі, рэўматалогіі, эндакрыналогіі і сексапаталогіі, доктар медыцынскіх навук (1984), прафесар (1984).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Магілёве. Скончыў 7 класаў сярэдняй школы ў вёсцы Дашкаўка Магілёўскага раёна[2]. У 1952—1956 гадах праходзіў службу ў Савецкай Арміі[2]. У 1957 годзе скончыў Магілёўскую фельчарска-акушэрскую школу і паступіў на лячэбны факультэт Мінскага медыцынскага інстытута, які скончыў у 1963 годзе. З 1963 па 1965 год працаваў урачом-тэрапеўтам, намеснікам галоўнага ўрача ў раённай бальніцы ў Кіраўску. У 1965—1968 годзе праходзіў навучанне ў аспірантуры на кафедры шпітальнай тэрапіі Мінскага медыцынскага інстытута. Абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Клиническое значение некоторых сывороточных дегидрогеназ (ЛДГ, МДГ) и цинка в диагностике острого инфаркта миокарда»[3].
З 1968 года У. Р. Цішкоўскі працаваў у Гродзенскім медыцынскім інстытуце — асістэнт кафедры шпітальнай тэрапіі, з 1976 года дацэнт кафедры ўнутраных хвароб № 1. У 1984 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Роль гормонов коры надпочечников и некоторых ферментов в патогенезе затяжного возвратного ревматизма»[2]. У 1985 годзе зацверджаны ў званні прафесара і працаваў на кафедры ўнутраных хвароб № 1, з 1989 года — загадчык курсам[3]. У 1993—2004 гг. У. Р. Цішкоўскі на пасадзе загадчыка кафедрай эндакрыналогіі з сексапаталогіяй Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта[2].
Навуковая і грамадская дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]У. Р. Цішкоўскаму належаць навуковыя працы ў галіне кардыялогіі, рэўматалогіі, эндакрыналогіі і сексапаталогіі. Аўтар 114 навуковых прац. У 1975 годзе стварыў і ўзначаліў курс эндакрыналогіі ў Гродзенскім медыцынскім інстытуце. Прымаў удзел у шэрагу навуковых з’ездаў і канферэнцый.
Быў старшынёй праўлення Гродзенскай абласной асацыяцыі эндакрынолагаў і членам праўлення рэспубліканскай асацыяцыі.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Ад імя Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР рашэннем выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 13 кастрычніка 1986 года У. Р. Цішкоўскі ўзнагароджаны медалём «Ветэран працы»[2].
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17.
- ↑ а б в г д Никонова Л. В. Светлой памяти Владимира Григорьевича Тишковского (руск.) // Газета Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта «Эскулап», № 7 (192), 31 кастрычніка 2014 г.
- ↑ а б Владимир Григорьевич Тишковский // Часопіс Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, 2003, № 2. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Цішкоўскі Уладзімір Рыгоравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 131. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
- Тишковский Владимир Григорьевич // Кто есть Кто. Деловой мир СНГ. Вып. 2002. — Мн., 2002. — С. 381. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Цішкоўскі, Уладзімір Рыгоравіч (доктар медыцынскіх навук; 1933—2014) // Вучоныя Беларусі. Нацыянальная бібліятэка Беларусі
- Владимир Григорьевич Тишковский // Часопіс Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, 2003, № 2. (руск.)
- Никонова Л. В. Светлой памяти Владимира Григорьевича Тишковского (руск.) // Газета Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта «Эскулап», № 7 (192), 31 кастрычніка 2014 г.
- Цішкоўскі Уладзімір Рыгоравіч // Магілёўская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна. База даных «Мой край — Магілёўшчына». Архівавана 24 чэрвеня 2023.
- Нарадзіліся 22 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1933 годзе
- Нарадзіліся ў Магілёве
- Памерлі ў 2014 годзе
- Памерлі ў Гродне
- Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
- Дактары медыцынскіх навук
- Выпускнікі лячэбнага факультэта БДМУ
- Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Выпускнікі БДМУ
- Эндакрынолагі СССР
- Эндакрынолагі Беларусі
- Кардыёлагі СССР
- Кардыёлагі Беларусі