Перайсці да зместу

Уладзімір Сяргеевіч Семяніхін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Сяргеевіч Семяніхін
Дата нараджэння 27 студзеня 1918(1918-01-27)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 27 лістапада 1990(1990-11-27)[1] (72 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці Sergey Semenikhin[d]
Род дзейнасці навуковец, палітык
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук ()[4] і спіс правадзейных членаў АН СССР[d] () (1972)
Навуковае званне
Альма-матар
Партыя
Член у
Прэміі
Ленінская прэмія
Узнагароды
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн «Знак Пашаны» медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» юбілейны медаль «Трыццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Сорак гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «Ветэран працы» медаль «У памяць 800-годдзя Масквы»
Дзяржаўная прэмія СССР Дзяржаўная прэмія СССР

Уладзімір Сяргеевіч Семяні́хін[6] (9 лютага 1918 — 27 лістапада 1990) — савецкі вучоны ў галіне аўтаматыкі і тэлемеханікі, доктар тэхнічных навук (1964), прафесар (1968), акадэмік Акадэміі навук СССР (1972), Герой Сацыялістычнай Працы (1981).

Нарадзіўся 9 лютага 1918 года ў горадзе Сумы. Скончыў сярэднюю школу ў Данецку. У 1941 годзе скончыў Маскоўскі энергетычны інстытут па спецыяльнасці аўтаматыка і тэлемеханіка і быў накіраваны на завод № 217 Народнага камісарыята ўзбраення СССР у Свярдлоўску. Займаў пасады інжынера, старшага майстра, начальніка цэха. У 1946—1948 гадах У. С. Семяніхі на пасадзе старшага інжынера Тэхнічнага ўпраўлення Міністэрства ўзбраення СССР у Маскве. З 1948 года працаваў на Электрамеханічным заводзе «Зорка» (завод № 569) у Загорску начальнікам цэха, а з 1950 года начальнікам АКБ — галоўным канструктарам завода. У 1963—1971 гадах У. С. Семяніхін на пасадзе дырэктара НДІ-101 (з 1966 года — Навукова-даследчы інстытут аўтаматычнай апаратуры) Міністэрства радыёпрамысловасці СССР у Маскве, а з 1971 года — намеснік Міністра радыёпрамысловасці, член калегіі міністэрства, навуковы кіраўнік Навукова-даследчага інстытута аўтаматычнай апаратуры (НДІАА) і Навукова-даследчага інстытута «Усход». У 1974 годзе вярнуўся працаваць у НДІАА. У лістападзе 1974 годзе стаў генеральным канструктарам інстытута, а ў 1976 годдзе прызначаны яго дырэктарам.

Памёр У. С. Семяніхін 27 лістапада 1990 года. Пахаваны на Вастракоўскіх могілках у Маскве[7].

Навуковая і грамадская дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар больш за 200[7] навуковых прац ў галіне аўтаматызаваных сістэм кіравання і і спецыяльнага прыладабудавання. Пад навуковым кіраўніцтвам У. С. Семяніхіна была створана Аўтаматызаваная сістэма кіравання Узброеных Сіл СССР, якая забяспечвае эфектыўны абмен інфармацыяй паміж цэнтрам кіравання і аб’ектамі аўтаматызацыі, раззасяроджанымі па тэрыторыі ўсёй краіны, а таксама спраектаваны шэраг сістэм рэгіянальнага і аб’ектавага ўзроўняў[8]. З 1966[6] года кіраваў базавай кафедрай «Аўтаматызаваныя сістэмы кіравання» Маскоўскага інстытута радыётэхнікі, электронікі і аўтаматыкі[7][9].

У 1979—1989 гадах У. С. Семяніхін абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР, з’яўляўся членам Прэзідыума Вышэйшай атэстацыйнай камісіі пры Савеце Міністраў СССР[8].

Узнагароды і прэміі

[правіць | правіць зыходнік]

Імя акадэміка У. С. Семяніхіна прысвоена Навукова-даследчаму інстытуту аўтаматычнай апаратуры (у 1991 годзе[7]) і караблю Балтыйскага флота[8]. На будынку НДІАА ўстаноўлена мемарыяльная дошка[7].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 https://bigenc.ru/c/semenikhin-vladimir-sergeevich-7692d2
  2. ↑ Павлович Ш. Н. Т. Н. Соколов - главный конструктор ОКБ ЛПИ, T.N. Sokolov: Chief Designer of the LPI Design Bureau // Научно-технические ведомости СПбГТУ — 2017. — Т. 23, вып. 1. — С. 287. — ISSN 1994-2354; 1994-2354 — doi:10.18721/JEST.230128
  3. ↑ Страницы истории отечественных ИТ. Том 1 // Страницы истории отечественных ИТ — М.: Альпина Паблишер, 2015. — Т. 1. — С. 69. — 265 с. — ISBN 978-5-9614-4853-5
  4. ↑ Арутюнович А. Г. Ереванский научно-исследовательский институт математических машин, взлёты и падение — Ереван: 2025. — С. 50. — ISBN 978-9939-0-5249-6
  5. ↑ Малиновский Б. Н. История вычислительной техники в лицах — Киев: 1995. — С. 214. — 384 с. — ISBN 5-7707-6131-8
  6. 1 2 БелЭн 2002.
  7. 1 2 3 4 5 6 Семенихин Владимир Сергеевич на сайце «Героі краіны»
  8. 1 2 3 Легендарному директору НИИ автоматической аппаратуры Владимиру Сергеевичу Семенихину — 100 лет! Архівавана 25 кастрычніка 2021. (руск.) // Афіцыйны сайт НДІАА
  9. ↑ Академик Владимир Сергеевич Семенихин // Виртуальный компьютерный музей (руск.)