Перайсці да зместу

Уладзімір Уладзіміравіч Гіль-Радыёнаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Уладзіміравіч Гіль-Радыёнаў
Дата нараджэння 11 чэрвеня 1906(1906-06-11)
Месца нараджэння
Дата смерці 14 мая 1944(1944-05-14) (37 гадоў)
Месца смерці
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР і Трэці рэйх
Род войскаў Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія і Служба бяспекі (Трэці рэйх)
Званне падпалкоўнік
Камандаваў 1-я антыфашысцкая партызанская брыгада
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
ордэн Чырвонай Зоркі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уладзімір Уладзіміравіч Гіль-Радыёнаў (18 ліпеня 1906, Вілейка, Віленская губерня — 14 мая 1944, Глыбоцкі раён, Вілейская вобласць, БССР) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Беларусі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 18 ліпеня 1906 года ў Вілейцы.

Падчас Першай сусветнай вайны сям’я пераехала ў Бабруйск, а ў 1918 годзе — у в. Дараганава Бабруйскага павета Мінскай губерні (цяпер — Асіповіцкі раён Магілёўскай вобласці).

У 1939 годзе скончыў Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзэ, падпалкоўнік.

У 1941 годзе — начальнік штаба 229-й стралковай дывізіі, на фронце, быў паранены, трапіў у палон. З 1942 па 15 жніўня 1943 гадоў Гіль-Радыёнаў быў камандзірам «дружыны», палка, брыгады так званай «Рускай нацыянальнай народнай арміі» створанай з ліку ваеннапалонных. Гіль-Радыёнаў падрыхтаваў пераход 16 жніўня 1943 года гэтага фарміравання ў поўным складзе на бок партызан. фарміраванне атрымала назву 1-й антыфашысцкай партызанскай брыгады. 16 верасня 1943 года Гіль-Радыёнаў быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, яму прысвоена воінскае званне палкоўніка.

У красавіку — маі 1944 года ў баях пры адбіцці карнай аперацыі «Вясновае свята» ў ходзе Полацка-Лепельскай бітвы брыгада панесла вялікія страты (1024 чалавек). Гіль-Радыёнаў быў смяротна паранены і 14 мая 1944 года памёр.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]